- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

З інспектарам ДАІ па краіне дарожных знакаў

 

Мерапрыемствы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму “Бяспека і дарога” прайшлі ў яслях-садзе № 12 Навагрудка.

Ва ўстанове ўпэўнены, што дзеці з ранняга ўзросту павінны ведаць, якая небяспека чакае іх на дарогах. І толькі шматразовае паўтарэнне правілаў, а таксама штодзённы станоўчы прыклад дарослых дазваляюць выхаванцам адчуваць сябе ўпэўненымі пешаходамі, дапамагаюць пазбегнуць аварыйных сітуацый і захаваць жыццё.

У кожнай групе дзіцячага сада створаны куткі бяспекі, дзе сабраны неабходны матэрыял. Гэта макет вуліцы з дарожнымі знакамі, дыдактычныя і сюжэтна-ролевыя гульні, картатэкі вершаў і загадак, лэпбукі.

Разам з казачнымі героямі, сярод якіх былі Святлафор, міліцыянер Дзядзя Сцёпа, дзеці вывучалі дарожныя знакі, удзельнічалі ў гульнях і віктарынах, адгадвалі загадкі. І трэба адзначыць, што яны з поспехам справіліся з усімі заданнямі. На занятках у старэйшых групах “Я – пешаход”, “Чырвоны, жоўты, зялёны”, “Падарожжа ў краіну дарожных знакаў” дзеці вывучылі асноўныя правілы бяспекі на дарозе.

Для дзяцей быў арганізаваны прагляд мультыплікацыйных фільмаў пра правілы дарожнага руху, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі маглі ўбачыць і разабрацца, як правільна сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі.

Веды, атрыманыя ў дзіцячым садзе, павінны замацоўвацца і ў сям’і. Для бацькоў мы падрыхтавалі кансультацыі: “Вучым дзяцей правілам дарожнага руху”, “Дзіцячае аўтакрэсла”, “Законы вуліц і дарог” і іншыя.

Завітаў да дашкольнікаў і інспектар дарожна-патрульнай службы, які праверыў у дзяцей веды пра правілы дарожнага руху, задаваў пытанні: колькі сігналаў у святлафора, і навошта ён патрэбен, для чаго патрэбны пешаходны пераход, дзе трэба чакаць аўтобус, як паводзіць сябе ў грамадскім транспарце? Дзеці справіліся з усімі заданнямі, ім было вельмі цікава. Інспектар ДАІ паведаміў пра неабходнасць выкарыстання святловяртальных элементаў у цёмны час сутак. Дзеці ж у сваю чаргу паабяцалі быць паслухмянымі пешаходамі і заўсёды выконваць правілы дарожнага руху.

Наталля  ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ