- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Павіншуем матулю разам!

 

Напярэдадні Дня маці Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з ініцыятывай правядзення акцыі “Павіншуем маму разам!”. Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нягневіцкага ясляў-сада таксама не засталіся ўбаку.

У холе нашай дашкольнай установы адукацыі быў арганізаваны куток для віншаванняў, дзе кожны змог падысці і павіншаваць свайго роднага чалавека са святам.

Усе жадаючыя запоўнілі маляўнічыя паштоўкі з пажаданнямі для сваіх мам. Гэтыя пасланні бясплатна адправяць па ўказаных адрасах. Такі ліст стане прыемным сюрпрызам для кожнай мамы. Дзень маці–выдатная нагода сказаць усім мамам самыя ласкавыя словы, падзякаваць за любоў і падтрымку, цярпенне і дабрыню.

Вольга ВОЙНА,
старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ