- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тэматычны тыдзень “Восень”

 

Пачатак кастрычніка ў сярэдняй групе ясляў-сада № 10 Навагрудка прайшоў пад дэвізам “Восень, у госці просім!”.

На працягу тэматычнага тыдня пашыраліся прадстаўленні выхаванцаў пра восень, яе характэрныя прыкметы, сезонныя змены. Дзеці знаёміліся з працай дарослых восенню, атрымлівалі новыя веды пра гародніну і садавіну. Выхавальнікі развівалі ў малых уменне заўважаць прыгажосць восеньскай прыроды, весці назіранні за зменамі надвор’я, выхоўвалі эстэтычны густ дзяцей, беражлівае і свядомае стаўленне да прыроды.

Тэматыдня была раскрытая ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці. Так, на занятках па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” і “Дзіця і прырода”, выхаванцы разглядалі восеньскія пейзажы, знаёміліся з прыказкамі і народнымі прыметамі, адгадвалі загадкі, слухалі вершы вядомых паэтаў, разважалі пра час збору ўраджаю, пра тое, чаму восень называюць шчодрай парой, як звяры рыхтуюцца да зімы, знаёміліся з сельскагаспадарчымі прафесіямі, што дазволіла абагульніць і сістэматызаваць прадстаўленні пра восень і яе прыкметы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся складаць апісальнае апавяданне “Якога колеру восень”, а на занятках па адукацыйнай вобласці “Мастацтва”, малявалі восеньскі лісток метадам тычка сухім пэндзлем, з пластыліну ляпілі гародніну і садавіну, вырабілі аплікацыю “Талерка з садавінай”.

У гульнявой дзейнасці выхаванцы развучылі новыя рухомыя, карагодныя і пальчыкавыя гульні.Для самастойнай дзейнасці дзецям былі прапанаваныя настольна-друкаваныя і дыдактычныя гульні па тэматыцы тыдня.

На прагулкахах выхаванцы назіралі за зменамі надвор’я, разглядалі аблокі, дрэвы, праводзілі эксперымент “Які ліст мацней: жоўты ці зялёны?”, складалі восеньскія букеты.

Вераніка БОГУШ,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ