- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Усё для нашых мам

 

Дзень маці – асаблівае, чуллівае свята для дашкалят. Выхаванцы сярэдняй спецыяльнай “А” групы з цяжкімі парушэннямі маўлення ясляў-сада № 10 Навагрудка чакалі гэты дзень з нецярпеннем і сур’ёзна рыхтаваліся да яго.

На працягу ўсяго тыдня педагогі вялі гутаркі з малымі пра маму, складалі апавяданні “Я і мая мама”, падбіралі да слова “мама”“ласкавыя”прыметнікі, чыталі кнігі “Воўк і сямёра казлянят”, “Тры мядзведзі”, глядзелі мультфільм “Мама для маманцяняці”, гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні “Дочкі-маці”, “Я дапамагаю маме”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама даведаліся пра тое, як мастакі і кампазітары ў сваіх творах услаўляюць вобраз маці, вучылі вершы і песні, прыказкі і прымаўкі, развучылі “Танец з сэрцайкамі”, прысвечаны матулям. На занятках па мастацтве дзеці малявалі партрэты сваіх мам для выставы“Мая мама”.

         

А яшчэ на тэрыторыі ўстановы выхаванцы нашай групы пасадзілі дрэвы ў гонар сваіх мам. Цяпер дашкаляты будуць даглядаць за маладымі саджанцамі.Такі незвычайны падарунак матулям застанецца на доўгія гады і стане
сімвалам любовіі павагі да самых родных людзей.

Вольга ЦІШУК,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ