- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Мы ў адказе за тых, каго прыручылі

 

Штогод у кастрычніку ў нашай школе праводзіцца акцыя Дзеці супраць жорсткага абыходжання з жывёламі. Яе мэта – сфарміраваць у малодшых школьнікаў маральныя якасці асобы, гуманнае і адказнае стаўленне да навакольнага свету.

Навучэнцы пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах акцыі. Дзеці разам з настаўнікамі падрыхтавалі лістоўкі з заклікамі пра дапамогу жывёлам. Важнасць клопату пра братоў нашых меншых хлопчыкі і дзяўчынкі падкрэслілі ў сваіх малюнках. Акрамя гэтага, былі праведзены гутаркі на тэму: “Мой чатырохногі сябар”, “Дзяцінства без жорсткасці і гвалту”, конкурс вершаў “У свеце жывёл”, выхаваўчае мерапрыемства “З любоўю да жывёл”, гульня-падарожжа “Не дам у крыўду!”. Да акцыі далучыліся і бацькі. Разам з дзецьмі яны расказалі пра сваіх хатніх гадаванцаў. Навучэнцы мелі магчымасць дакрануцца рукамі і паназіраць за паводзінамі чарапахі. Работнікі раённай бібліятэкі зрабілі для рабят падборку цікавых кніг пра жывёл.

Прымаючы ўдзел у гэтай акцыі, дзеці ўсвядомілі: набываючы жывёлу, яны купляюць не цацку, а бяруць на сябе адказнасць за жывую істоту. Спадзяёмся, што такія акцыі дапамогуць ім вырасці добрымі, выхаванымі, гуманнымі, навучаць спачуваць бядзе іншых.

Іна АНІСАВА,
к
іраўнік школьнага метадычнага аб’яднання
выхавальнікаў ГПД
сярэдняй школы 1 Чавус

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ