Пад знакам Года малой радзімы

- 9:51МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У Беларусі ўжо трэці раз праходзіць Год пад знакам малой радзімы. Добраўпарадкаванне – гэта не разавая акцыя, а сістэматычная карпатлівая праца.

У гэтым глыбока перакананы калектыў нашай установы адукацыі. Стварэнне і ўстаноўка малых архітэктурных формаў на тэрыторыі школы па-сапраўднаму радуюць вока як навучэнцаў, так і жыхароў аграгарадка, гасцей. Над вырабам і афармленнем цікавых разнастайных кампазіцый зладжана папрацавалі навучэнцы пад кіраўніцтвам неабыякавых педагогаў Сяргея Кубекі, Ірыны Пашкоўскай, Таццяны Карпечынай.

Так, для вырабу кампазіцыі “Пунсовыя ветразі” былі выкарыстаны рэчы, якія выйшлі з ужытку: лодка, калаўрот, старыя збаны, драўляныя вёдры. Месца карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод дзяцей. Для адных – гэта фотазона, а для іншых – месца выканання жаданняў. “Зямля пад белымі крыламі” – так называецца яшчэ адна створаная пляцоўка. Тут размясціліся прадстаўнікі багатай беларускай фауны: казулі, буслы, цецерукі. Усе фігуркі выраблены з дрэва, мантажнай пены і цэменту. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі на школьным двары з’явілася яркая святочная кампазіцыя “Мы памятаем!”.

         Праца па афармленні школьнай тэрыторыі была ўдастоена дыплома ІІ ступені на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый “Упрыгожым Беларусь кветкамі – 2020”.

Нашы навучэнцы і педагогі перакананыя ў тым, што мы на правільным шляху. Бо нават самы сціплы ўклад кожнага зробіць нашу вёску, горад, краіну яшчэ больш прыгожымі.

Алена ШАФРАНСКАЯ,
педагог-арганізатар
Цяцерынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Круглянскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий