- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Усміхайцеся: жыццё цудоўнае!

 

Адкрыццё месячніка “Твой выбар –тваё жыццё” ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка стартавала з усмешкі.

Зранку ў школе панавала атмасфера адасці і пазітыву. Падчас акцыі “Цукерка за ўсмешку” валанцёры частавалі педагогаў, навучэнцаў і бацькоў рознакаляровымі цукеркамі за ўсмешку.

На працягу дня ў школе працавала інфазона “Калекцыя цёплых слоў”. Кожны жадаючы мог запісаць на стыкерах-далоньках словы і пажаданні, ад якіх на душы станавілася цяплей і хацелася ўсміхнуцца.

А падчас “мыльнай” перамены навучэнцы і педагогі арганізавалі арт-конкурс  “Вялікая бурбалка”.  Усе пераканаліся, што ствараць мыльныя бурбалкі ў вялікай кампаніі – вельмі займальнае мерапрыемства!

Паўсюль у школе можна было прачытаць выказванні вядомых людзей пра сілу і прыгажосць жыцця, разгледзець пазітыўныя карцінкі, зацікавіцца аб’явамі “Вазьмі з сабой добры настрой”.

Яшчэ адно цікавае мерапрыемства ў нашай школе, якое стварала пазітыў і станоўчы эмацыянальны фон у дзяцей і дарослых – акцыя “Сардэчныя пажаданні”.

На першым паверсе школы з’явілася незвычайная інтэрактыўная кніга “Сардэчныя пажаданні”, дзе кожны жадаючы змог зрабіць свой запіс. У гэты дзень усе з задавальненнем дзяліліся з навакольнымі сваім добрым настроем і зарадам пазітыву, шчыра жадалі здароўя і шчасця. Да канца дня кніга запоўнілася маленькімі сэрцайкамі з вялікімі пажаданнямі адно аднаму.

Дзецям вельмі спадабалася ствараць добры настрой і дзяліцца ім з іншымі. Яны нават прапанавалі праводзіць падобныя мерапрыемствы штомесяц.

Таццяна КАВАЛЬЧУК,
 педагог сацыяльны,
Вольга БАХАР,
педагог-псіхолаг
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ