Па матэматычных сцяжынках

- 17:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Тыдзень матэматыкі ў Іўеўскім яслях-садзе – пачатковай школе прайшоў цікава і незвычайна, аб’яднаўшы ўсіх навучэнцаў.

Адкрыўся тыдзень з праходжання тэста“Хто ты?”. З самага ранку дзеці складалі з геаметрычных фігур казачнага чалавечка і вызначалі, кім яны з’яўляюцца, называлі геаметрычную фігуру і атрымоўвалі яе ў падарунак. Жадаючых удзельнічаць было шмат. Па школе хутка разнеслася вестка пра адкрыццё тыдня – і ўсё ў школе закруцілася вакол матэматыкі.

Гутарка-прэзентацыя “Вялікія матэматыкі” пазнаёміла вучняў са знакамітымі вучонымі свету і іх адкрыццямі ў гэтай галіне навукі. Падарожжа “У краіне казачных герояў” перанесла дзяцей у казку. Вучні самі ператварыліся ў казачных герояў і з захапленнем выконвалі заданні, ідучы па чароўных сцяжынках. Гульня-спаборніцтва “Хто хутчэй і хто дакладней”, КВЗ “Падарожжа ў краіну матэматыкі”, інтэлектуальны марафон “Па сцежках матэматыкі” і гульня-віктарына “Вясёлыя матэматычныя заданні” адкрылі свет займальнай і захапляльнай матэматыкі. Тут разгадваліся красворды, рэбусы, вырашаліся займальныя задачы, праводзіліся гульні,спаборніцтвы, турніры. Вучні вельмі актыўна праяўлялі сваю матэматычную кемлівасць.

А яшчэ малодшыя школьнікі складалі матэматычныя рэбусы і стваралі калаж “Мір геаметрычных фігур”. Актыўнасць, зацікаўленасць, жаданне ўдзельнічаць у мерапрыемствах сведчаць пра тое, што вучні не абыякавыя да матэматыкі і разумеюць неабходнасць ведаць яе.

Не засталіся ў баку і выхаванцы дзіцячага садка. Яны таксама ўдзельнічалі ў матэматычнай гульні “Падарожжа па казках”, віктарыне “Вясёлыя матэматычныя заданні”, з цікаўнасцю і захапленнем гулялі і лічылі.

Трываласць матэматычных ведаў навучэнцы змаглі праверыць, прымаючы ўдзелу дыстанцыйнай алімпіядзе, матэматычнай віктарыне, інтэлектуальным марафоне.

Амаль кожны з дзяцей быў актыўным удзельнікам усіх падзей тыдня. Абыякавых тут не было. Вучні былі так захопленыя падчас свята матэматыкі, што нават не заўважалі, што яны пазнаюць новае, пашыраюць свае веды, развіваюць фантазію і інтэлект.

Завяршыўся тыдзень прэзентацыяй-гульнёй “Гадзіна вясёлай матэматыкі” і падвядзеннем вынікаў. Самыя актыўныя былі адзначаны граматамі і дыпломамі. Матэматычны тыдзень праляцеў хутка і прынёс мноства перамог, адкрыццяў і здзяйсненняў.

Людміла ПАЎЛЮКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий