- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пра любоў да Радзімы на англійскай мове

 

Вучні сярэдняй школы № 7 Смаргоні прызнаюцца ў любові да сваёй Радзімы на уроках англійскай мовы.

Тэму патрыятызму, любові да роднай краіны можна ярка і жыва раскрыць не толькі на ўроках гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, але і англійскай мовы. Зрабіць гэта дапамагаюць аўдыё- і відэаматэрыялы, тэксты на англійскай мове, заданні краяназнаўчага характару. Немалаважная і інтэграцыя англійскай мовы з іншымі прадметамі, што дазваляе навучэнцам параўнаць, апісаць і ахарактарызаваць родны край, папоўніць свой краіназнаўчы багаж ведаў.

Так, у 6-м классе быў праведзены ўрок на тэму “Прырода Беларусі”. Дзеці рыхтаваліся да яго загадзя, кааб паказаць, як яны бачаць, разумеюць і праяўляюць любоў да сваёй радзімы, яе прыроды і багаццяў. Шасцікласнікі самастойна падрыхтавалі выступленні, калажы, прэзентацыі, аўдыёролікі на тэму “Я люблю сваю Радзіму”. Яны папоўнілі свой багаж ведамі пра флору і фауну родных вадаёмаў і лясоў, славутасці сваёй краіны. Многія навучэнцы ўбачылі Беларусь з новага, невядомага боку, захацелі пабываць у яе нацыянальных парках і запаведніках. У планах рабят з’явілася таксама наведванне аграсядзібы з беларускім каларытам або проста паход з бацькамі ў лес на выхадных.

Рыхтуючыся да ўрокаў англійскай мовы, на якіх вывучаецца родны край, навучэнцы з асаблівай цікавасцю падыходзяць да выканання хатняга задання, пачынаюць цаніць свае родныя вытокі і беражліва захоўваць спадчыну продкаў – нашу каштоўную жамчужыну – Беларусь.

Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
настаўнік англійскай мовы
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий