- Маладзёжны прэс-цэнтр

Добрым учынкам заўсёды ёсць месца

 

Юлія СЫЦЭВІЧ,
навучэнка 11-га класа
Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы
Навагрудскага раёна,
член валанцёрскага атрада “Крок наперад”

 

Хлопчыкі і дзяўчынкі з валанцёрскага атрада “Крок наперад” Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы ўжо даўно сталі вернымі памочнікамі для сваіх землякоў сталага ўзросту.

Школьнікі дапамагаюць на прысядзібных участках, па хатняй гаспадарцы. Узімку валанцёры чысцяць снег, носяць дровы, загадзя ўцяпляюць вокны.

Дапамагаючы ў хатніх справах, вучні пятрэвіцкай школы не забываюцца пра тое, наколькі можа быць важнай для сталых людзей увага і душэўная цеплыня. Кожнае свята хлопчыкі і дзяўчынкі ідуць да сваіх дарослых таварышаў з віншаваннямі.

   

А яшчэ часта прыходзяць у госці, каб проста пагутарыць, паслухаць цікавыя аповеды пра былыя часы. У хвіліны даверных гутарак пенсіянеры ўспамінаюць маладосць і дзеляцца жыццёвай мудрасцю. Зносіны з падрастаючым пакаленнем зараджаюць пажылых людзей энергіяй, дораць надзею і мноства станоўчых эмоцый.

               

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий