- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Школьнікі абмеркавалі ўдзел Беларусі ў ААН

 

22 кастрычніка ў Крэўскім яслях-садзе – сярэдняй школе прайшоў чарговы занятак у “Школе Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”.

З матэрыялаў інфармацыйных блокаў школьнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення ААН, прычыны стварэння і мэты арганізацыі, напрамкі дзейнасці, пра работу па падтрыманні міру і бяспекі на планеце, развіццё дружалюбных адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, забеспячэнне павагі правоў чалавека, узгадненне дзеянняў розных краін.

Разглядаючы пытанне “Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”, выступаючыя старшакласнікі адзначылі, што наша дзяржава стаіць на варце захавання бяспекі і міру ва ўсім свеце, падтрыманні справядлівых дзеянняў нацый у адносінах адно да аднаго, захаванні чалавечых каштоўнасцей, развіцці ініцыятывы.

Падлеткі даведаліся пра напрамкі работы Беларусі як актыўнага члена ААН і адзначылі актыўную ролю нашай дзяржавы ў рабоце Арганізацыі Абʼяднаных Нацый.

Навучэнцы 8–11 класаў абмеркавалі ўдзел у рэспубліканскай экалагічнай акцыі па пытаннях паасобнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў “Хто, калі не мы!”. Гаварылі таксама пра ўдзел у адукацыйным праекце “Зялёныя школы” па кірунку “Біяразнастайнасць”, які ўключае ў сябе выраб і размяшчэнне на прышкольнай тэрыторыі кармушак для птушак, арганізацыю рэгулярнай падкормкі птушак у зімовы перыяд, пасадку мясцовых відаў дрэў і кустоў.

У абмеркаванні пытанняў па тэме ўдзельнічалі загадчык сектара культуры і вольнага часу Крэўскага дома культуры Жанна Барташ, рэжысёр сектара культуры і вольнага часу гэтай жа ўстановы Алена Міхалькевіч. Ж.Н.Барташ рассказала пра тое, якія пытанні выносяцца для абмеркавання на паседжанні ААН. Яна падкрэсліла, што прымаць пастановы па такіх пытаннях, як свет і бяспека, раззбраенне, пагрозы тэрарызму, змяненне клімату, устойлівае развіццё, правы чалавека, гуманітарныя і надзвычайныя сітуацыі – самае важнае і адказнае рашэнне.

Жанна АРАКЧЭЕВА,
класны кіраўнік 10-га класа
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий