- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

ШАГ: пра дасягненні і ініцыятывы

 

Навучэнцы 8–11 класаў Шчорсаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”.

У кожным класе вучні разгледзелі два інфармацыйныя блокі: “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці міжнароднай арганізацыі”, “Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”.

Вядучыя ток-шоу пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй стварэння ААН, з асновамі дзейнасці і структурай гэтай арганізацыі.

Навучэнцы з цікавасцю абмяркоўвалі прычыны стварэння арганізацыі. Асаблівую ўвагу яны акцэнтавалі на мэтах, якія ставіць перад сабой ААН: падтрыманне міру і бяспекі на планеце; развіццё дружалюбных адносін паміж краінамі; супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, звязаных з паляпшэннем умоў жыцця бедных людзей, барацьбой з голадам і хваробамі, ліквідацыяй непісьменнасці; забеспячэнне павагі правоў чалавека; дапамога краінам у дасягненні гэтых мэт.

Перайшоўшы да другога блоку, удзельнікі ток-шоу гаварылі пра асноўныя дасягненні і ініцыятывы нашай краіны ў ААН.

З непадробнай цікавасцю вучні абмяркоўвалі ініцыятывы нашай краіны ў ААН. Беларусь выступае за ўмацаванне сістэмы міжнароднай бяспекі, падтрыманне міру і бяспекі ў свеце, а таксама рэалізацыю агульначалавечых каштоўнасцей. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі тэму ўстойлівага развіцця грамадства і супрацоўніцтва па гэтым пытанні Беларусі з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

У рамках рэалізацыі блока “Мы дзейнічаем” нашы школьнікі прынялі рашэнне больш актыўна прымаць удзел у Рэспубліканскай экалагічнай акцыі па асобным зборы адходаў і іншых другасныхм атэрыяльных рэсурсаў “Хто, калі не мы!”, бо кожны можа далучыцца да праектаў ААН, і такім чынам рэалізаваць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий