- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

“Добрае сэрца” вензавецкай школы

 

Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна, у які ўваходзяць навучэнцы 8–11 класаў, штогод актыўна прымае ўдзел у добраахвотнай акцыі “Чысты лес”.

Сёлета валанцёры разам з супрацоўнікамі Вензавецкага лясніцтва чысцілі прыдарожныя палосы, прыбіралі дробнае бытавое смецце, якога пад покрывам жоўтай восеньскай лістоты аказалася нямала.

 

У прыродаахоўных справах нам не абысціся без дапамогі валанцёраў – людзей, якія прысвячаюць вольны час арганізацыі і правядзенню мерапрыемстваў, дапамагаюць у дасягненні прыродаахоўных мэт і надаюць агалосцы самыя актуальныя экалагічныя праблемы. “Экаперамогі” былі б немагчымыя без удзелу добраахвотнікаў.

– Мы з задавальненнем далучыліся да акцыі, гэта добрая і правільная справа, – дзеліцца камандзір валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” Аляксандра Клімко. – На жаль, не ўсе людзі лічаць патрэбным прыбраць за сабой. Члены нашага атрада ўпэўнены: калі хочаш жыць у чыстай, культурнай краіне, то трэба пачынаць з сябе. Гэтаму нас пастаянна вучаць нашы настаўнікі і бацькі.

Можна з упэўненасцю сказаць, што самым важным вынікам гэтай маштабнай акцыі стала неабыякавасць падрастаючага пакалення да лёсу беларускага лесу, а гэта значыць, што лес будзе радаваць сваім багаццем будучыя пакаленні.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий