- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Місія – жыць!

 

 У Гезгалаўскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна прайшоў тэматычны тыдзень у рамках антынаркатычнай акцыі “Місія – жыць!”.

Удзельнікамі акцыі сталі навучэнцы і педагогі школы, а таксама сацыяльна-педагагічная служба, адміністрацыя школы і валанцёрскія атрады. У бібліятэцы школы была арганізавана кніжная выстава “Наркотыкі сёння не ў модзе. Модна: творчасць, музыка, спорт!” з наступным буккросінгам сярод навучэнцаў і педагогаў. Класныя кіраўнікі правялі дэбаты, круглыя сталы, лекторыі “Жыві цікава!”.

Піянерская дружына школы таксама актыўна ўключылася ў раённыя мерапрыемствы па прафілактыцы наркаманіі і прапагандзе здаровага ладу жыцця: раённага трэйсера “Мы выбіраем Q-ЗЛЖ!”, онлайн-дыялога “Ведаць, каб не аступіцца” у сацыяльнай сетцы “УКантакце”. У рамках правядзення раённага флэшмобу “Скажы наркотыкам – не!” члены антынаркатычнага атрада “НаркаSTOP” Гезгалаўскай сярэдняй школы запісалі сацыяльную рэкламу “Зрабі правільны выбар!” і правялі PR-акцыю “Мы выбіраем жыццё!” па распаўсюджванні інфармацыйных лістовак сярод жыхароў аграгарадка Гезгалы.

   

Вынікам тэматычнага тыдня сталі мерапрыемствы шостага школьнага дня пад дэвізам “Місія – жыць!”. У ходзе ролевай гульні “Злы чараўнік Наркотык”, круглага стала “Жыві цікава!” дзеці падвялі вынікі мерапрыемстваў і прыйшлі да высновы, што для паспяховай вучобы і здаровага жыцця варта пазбягаць сустрэч з забароненымі наркатычнымі прэпаратамі.

Анастасія ЖЭМАЙТУК,
камандзір антынаркатычнага атрада “НаркаSTOP
Гезгалаўскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна
Фото аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий