- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Восеньскія прыгоды, ці Экалогія для дашкалят

 

У канцы кастрычніка для выхаванцаў старэйшых груп ясляў-сада № 7 Ганцавіч прайшло музычнае свята “Восеньскія прыгоды”.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак яно стала запамінальнай, радаснай і яркай падзеяй, якая дапамагла ім замацаваць уяўленні пра восень як адну з найпрыгажэйшых пор года. Увогуле, восеньскія забавы ў дзіцячым садзе – адны з любімых у выхаванцаў.

Падрыхтоўка да мерапрыемства пачалася задоўга да яго пачатку. Выхавальнікамі праведзеная вялікая праца з дзецьмі. Яны разглядалі восеньскія ілюстрацыі і карціны, складалі па іх невялікія казачныя гісторыі і апавяданні, чыталі мастацкую літаратуру і разгадвалі загадкі, малявалі восеньскія пейзажы, выраблялі аплікацыі і яшчэ шмат чаго іншага.

У сцэнарый свята былі ўключаны вершы, тэматычныя загадкі, пазнавальныя гульні, а таксама песні, танцы і займальныя гульнявыя заданні пра гэты час года. Пры гэтым у аснову ўсяго мы ўкладвалі прывіццё выхаванцам беражлівых адносін да прыроды.

Дзеці з нецярпеннем чакалі святочнай сустрэчы з Восенню. Разам з ёй у госці прыйшлі Вавёрка і Вожык. Выхаванцы вучылі іх любавацца прыгажосцю восеньскай прыроды, берагчыяе і пазнаваць яе таямніцы.

Сюрпрызам для ўсіх сталі вітамінныя кошыкі, якія Восень падарыла ў завяршэнні свята.

Мерапрыемства прайшло весела і цікава, даставіла радасць і задавальненне як дзецям, так і ўсім, хто прыйшоў паглядзець на выступленне маленькіх артыстаў. Яно стала чарговай прыступкай на шляху да выхавання асноў экалагічнай культуры дашкольнікаў.

Марына КАНАНОВІЧ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 7 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий