- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Маляванне пяском

 

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы з пачатку навучальнага года працуе аб’яднанне па інтарэсах для дашкалят “Пескаграфія. Жывы пясок”.

Што ж такое пескаграфія? Кажучы простай мовай, гэта маляванне пяском, але адбываецца яно на спецыяльным светлавым стале. Хараство гэтага арт-мастацтва ў тым, што яно падыходзіць дзецям і нават дарослым любога ўзросту. Але асабліва зачароўвае і захапляе менавіта дзяцей.

 

Маляванне пяском дорыць дзецям пазітыўныя эмоцыі, дапамагае расслабіцца і адпачыць ад актыўнага дня. Але гэта не толькі задавальненне. На занятках па пескаграфіі дзеці развіваюць фантазію, творчае мысленне і дробную маторыку. Яны спачатку вучацца простым навыкам у працы з пяском, насыпаючы яго ў купкі – вялікія і маленькія, малюючы дарожкі– вузкія і шырокія. Затым дзеці пачынаюць маляваць элементарныя геаметрычныя фігуры. Пазней навучэнцы будуць шукаць у простых фігурах прадметы і візуальныя вобразы з жыцця. Напрыклад, квадрат і трохвугольнік – гэта домік, круг – сонейка.

Сама тэхніка малявання на пяску дапамагае хутка ствараць новыя вобразы. Предагог па пескаграфіівучыць дзяцей бачыць гэтыя вобразы і тым самым развівае дзіцячую фантазію. Адна з самых галоўных пераваг пескаграфіі – сам дотык да пяску. Дзеці тактыльна, праз кончыкі пальцаў, адчуваюць форму таго прадмета, які малююць. Можна сказаць, што тэхніка пескаграфіі дапамагае дзеткам думаць і фантазіраваць праз кончыкі пальцаў.

Анастасія СЫЧЭЎНІК,
педагог-арганізатар
Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий