- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Асновы дзіцяча-бацькоўскіх узаемаадносін

 

На базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка ў рамках клуба маладой сям’і “Праменьчык сонца” прайшоў семінар-практыкум для бацькоў па гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх узаемаадносін.

Дзіцяча-бацькоўскія адносіны ў сям’і займаюць адно са значных месцаў у ходзе развіцця дзіцяці. Пад кіраваннем татыі матулі дзіця набывае ўласны першы жыццёвы вопыт, простыя веды пра навакольную рэальнасць, уменні і навыкі жыцця ў грамадстве.

У штодзённым жыцці дарослыя сутыкаюцца з вялікай колькасцю розных цяжкасцей. А дзеці нярэдка адчуваюць дэфіцыт ласкі. Бацькі не знаходзяць часу, забываюццаці нават саромеюцца прылашчыць дзіця проста так, падпарадкоўваючыся нейкаму ўнутранаму парыву. Боязь распесціць дзяцей іншы раз прымушае бацькоў быць празмерна суровымі з імі.

Менавіта гэтым праблемам быў прысвечаны семінар-практыкум. У ходзе яго бацькі знайшлі адказ на пытанне “Што значыць любіць дзіця”, ацанілі свае выхаваўчыя здольнасці, прайшоўшы тэст “Які вы выхавальнік?”.

   

Эмацыйны водгук ва ўсіх выклікала практыкаванне “Адзін дзень з жыцця Машы”. Яно дапамагло бацькам усвядоміць, што трэба быць больш уважлівымі да сваіх дзяцей, вучыцца разумець іх. Выконваючы практыкаванне “Мая Галактыка”, бацькі змаглі разабрацца ў асобасных асаблівасцях, усвядоміць уласнае эмацыянальнае ўспрыманне людзей, якія іх акружаюць, у тым ліку і сваіх дзяцей.

Спадзяемся, тыя адкрыцці і веды, якія дарослыя набылі падчас мерапрыемства, дапамогуць ім прымаць правільныя рашэнні ў выхаванні сваіх дзяцей.

Юлія САСІМ,
педагог-псіхолаг
дашкольнага цэнтра развіццядзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий