- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дружныя дашкаляты

 

У калектыве ясляў-сада № 10 Навагрудка вялікая ўвага надаецца ўмацаванню сяброўскіх адносін паміж выхаванцамі.

Днямі ў дашкольнай установе прайшоў тэматычны дзень дружбы пад дэвізам “Усе рабяты-дашкаляты – вельмі дружныя рабяты”.

У гэты незвычайны дзень выхавальнікі стараліся данесці да малых разуменне таго, што сябраваць – гэта значыць дапамагаць адно аднаму, не крыўдзіць і дзяліцца цацкамі кожны дзень. У групах вяліся гутаркі на тэмы “Што такое дружба”, “Для чаго патрэбны сябры?”, “За што я люблю дзіцячы сад”. А яшчэ на працягу дня хлопчыкі і дзяўчынкі праяўлялі фантазію і кемлівасць падчас такіх выпрабаванняў, як “Павітацца без слоў”, “Знайдзі сябра”, “Прайдзі па звілістай сцежцы, не абарваўшы ланцужок дружбы”, “Самыя лепшыя пажаданні свайму сябру”.

Колькі яшчэ новых сяброў знойдзецца на жыццёвым шляху нашых выхаванцаў! А сёння мы вучым іх цаніць дружбу і шанаваць гэтае цудоўнае пачуцце, якое злучае людзей.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий