- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мы – у сацыяльна-экалагічным праекце

 

У яслях-садзе № 14 Смаргоні актыўна далучыліся да сацыяльна-экалагічнага дабрачыннага праекта“Новае жыццё ў абмен на закруткі”.

У Смаргоні гэты праект прыцягвае ўсё больш людзей. Зараз ідзе чацвёрты збор для шасцігадовай дзяўчынкі Сашы з Рэчыцы, якой патрэбны пратэз для частковага вяртання функцый рукі. У трох папярэдніх выпадках былі набытыя лекі і інвалідныя каляскі.

Калектыў ясляў-сада № 14, а таксама нашы бацькі і дзеці, вырашылі падтрымаць гэтую добрую справу і актыўна ўключыліся ў збор закрутак, якіх з кожным днём становіцца ўсё больш і больш. Мы не збіраемся спыняцца, калі Саша атрымае дапамогу, бо ёсць яшчэ шмат дзяцей, якім неабходная наша дапамога.

Гэты праект носіць і экалагічны кірунак. Мы ўсе добра ведаем, што выкінуты пластык раскладаецца не адзін дзясятак гадоў, а гэта прыносіць прыродзе каласальны ўрон.

А яшчэ праект вырашае вельмі важныя выхаваўчыя задачы: ён вучыць спагадзе і міласэрнасці не толькі дзяцей, але і дарослых, вучыць быць добрым чалавекам, разумець, што рабіць дабро – гэта так проста!

Людміла БУЛАШ,
кіраўнік фізвыхавання
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий