Творчы падыход да прыёму ў піянеры

- 17:08МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Трыццаць пяцікласнікаў Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна далі ўрачыстае абяцанне і ўступілі ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. “Абяцаем любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі”, – горда гучала з вуснаў пяцікласнікаў.

Нашы пяцікласнікі даўно ведаюць прыгожую легенду пра піянерскі гальштук. У ёй апавядаецца, як здарылася, што людзі сталі насіць гальштук на шыі як сімвал надзеі, шчасця, веры і дабра, сталі дапамагаць іншым, прыносіць дабро і справядлівасць. І вядома, вучні марылі самі стаць піянерамі.

І вось гэты дзень настаў. Дзеці адправіліся ў паход. У лясным масіве аграгарадка Кадзіна ўсё ўжо было гатова для падарожжа ў свет гульні і выпрабаванняў. Для навучэнцаў была арганізаваная квест-гульня, вельмі эфектыўная і арыгінальная адукацыйная тэхналогія, якая абуджае камандны дух і жаданне ўзаемадзейнічаць адно з адным, а настаўнік фізічнай культуры і здароўя Л.А.Камароў стварыў камфортны эмацыйны настрой для усіх.

Ганаровым госцем на піянерскім свяце была дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.Э.Тарасенка. Пасля сумеснага выканання гімна нашай краіны, Наталля Эдуардаўна звярнулася да хлопчыкаў і дзяўчынак з прывітальным словам.

Дзве каманды, вучні 5 “А” і 5 “Б” класаў атрымалі маршрутныя лісты. Перад кожнай была пастаўлена задача – пошук “скарбу”. Перадаць пачуцці дзяцей проста немагчыма. Мы бачылі радасць у іх вачах ад паспяхова выкананых заданняў. Кожны класс даставіў на камандны пункт каштоўныя капсулы з піянерскімі гальштукамі.

Ужо ва ўрачыстай абстаноўцы да пяцікласнікаў звярнулася педагог-арганізатар Т.М.Падрабінкіна:

– Мы ведаем, што да сённяшняга свята вы ўсе старанна рыхтаваліся: пазнаёміліся са старонкамі гісторыі піянерскай арганізацыі, Статутам БРПА, законамі піянераў Беларусі. Вы ўжо зразумелі, што піянеры – гэта людзі адказныя і смелыя. Яны паважліва ставяцца да старэйшых, гатовыя прыйсці на дапамогу тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Вы стараецеся ва ўсіх справах быць першымі. Гэтым самым вы даказваеце сваю гатоўнасць быць у радах БРПА.

Віншуем вучняў нашай школы з гэтым хвалюючым і значным момантам у іх жыцці! Жадаем ім з гонарам і годнасцю насіць званне “піянер”!

Алена БАГАМАЗ,
класны кіраўнік
5 “Акласса
Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий