- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Інавацыйныя прыёмы па ўзаемадзеянні з бацькамі

 

З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па ўзаемадзеянні з бацькамі выхаванцаў, у яслях-садзе № 10 Смаргоні адбыўся семінар-практыкум для выхавальнікаў дашкольнай установы “Інавацыйныя формы працы з бацькамі як адзін са способаў эфектыўнага ўзаемадзеяння з сям’ёй”.

Педагог дашкольнай установы – гэта не толькі выхавальнік, але і партнёр бацькоў у пытаннях выхавання дзяцей. Таму неабходна так пабудаваць працу з бацькамі, каб стварыць адзіную адукацыйную прастору для раўнапраўнага і зацікаўленага партнёрства.

У ходзе правядзення семінара, які праходзіў у трэнінгавай форме, вырашаліся такія задачы, як павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у арганізацыі новых форм узаемадзеяння з бацькамі, актывізацыя педагагічнага мыслення выхавальнікаў як асновы выкарыстання нетрадыцыйных форм працы з бацькамі ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

У пачатку сустрэчы выхавальнікі прывіталіся адзін з адным у практыкаванні “Сэрцайка”. Кожны з іх падарыў усмешку суседу і апісаў свой настрой на той момант. Заданне “Пошук скарбаў” дапамагло раскрыць у сабе схаваныя таленты і жаданні. Практыкаванне “Дрэва жаданняў” дазволіла вызначыць чаканні педагогаў ад сустрэчы.

Заяўленую тэму сустрэчы поўна і якасна раскрылі такія практыкаванні, як “Знайдзі вызначэнне”, “Карусель разнастайных форм”. Пры дапамозе іх педагогі вызначылі, што акрамя традыцыйных метадаў работы з бацькамі выхаванцаў, ёсць таксама інавацыйныя формы, сярод якіх круглы стол, бацькоўскі рынг, бацькоўская канферэнцыя, майстар-клас для бацькоў, дні адчыненых дзвярэй, вечары пытанняў і адказаў, выставы работ бацькоў і дзяцей, сямейныя вернісажы, трэнінгі і клубы, дыскусіі, абмен думкамі, бацькоўская газета, дабрачынныя акцыі, памяткі, брашуры, лэпбукі і многія іншыя.

Як бачым, сапраўды вельмі шмат інавацыйных прыёмаў, якія дамагаюць прыцягваць бацькоў да ўзаемадзеяння і партнёрства з дашкольнай установай у пытаннях выхавання і развіцця дзяцей. Прадуктыўнае сацыяльнае ўзаемадзеянне, перш за ўсё, заснавана на супрацоўніцтве. Авалодваць мастацтвам весці дыялог неабходна абодвум бакам: і бацькам, і педагогам, якім варта шукаць пазітыўныя спосабы і інавацыйныя формы зносін.

Такім чынам, у сучасных умовах адбываецца змена мадэлі супрацоўніцтва дашкольнай установы з сям’ёй. Яна ўяўляе сабой працэс міжасобасных зносін, вынік якога – фарміраванне ў бацькоў усвядомленага стаўлення да ўласных поглядаў і ўстановак у выхаванні дзіцяці.

Вераніка ЦЫРКУНОВІЧ,
педагог-псіхолаг
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий