- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Экскурсія на ферму

 

Ці можна сельскіх дзяцей здзівіць у сваёй роднай вёсцы? Такім пытаннем задаліся класныя кіраўнікі 2-га, 3-га і 4-га класаў Дварэцкай сярэдняй школы і арганізалі для сваіх вучняў невялікую экскурсію.

Вырашылі пазнаёміць дзяцей з некаторымі аб’ектамі КСУП “Дварэц- Агра”. Спачатку вучні з настаўнікамі прыйшлі на зернесушылку. Дзяцей здзівіла, што сушылка вялікая, і яны не маглі зразумець, якім чынам туды трапляе зерне для сушкі. Наступным пунктам прыпынку быў ангар з бульбай. Вучні ўбачылі, у якіх умовах знаходзіцца бульба на захаванні, пазнаёміліся з людзьмі, якія працуюць на пераборцы, пагутарылі з імі. Дзяцей уразіла, што ў адным месцы можа знаходзіцца столькі бульбы. Але самым цікавым для вучняў было наведванне фермы з каровамі. Хоць многія і былі на ёй ужо не першы раз, але ўсё роўна атрымалі новыя эмоцыі. А некаторыя з вучняў нават захацелі тут працаваць, калі вырастуць.

Настаўнікі зразумелі, што вучняў можна здзівіць тым, што знаходзіцца побач. Таму што ўсё звычайнае і абыдзенае заўсёды можна ўбачыць з другога боку і адкрыць для сябе нешта новае.

Ларыса ГАНЧАР,
настаўнік пачатковых класаў
Дварэцкай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий