- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Лінгвістычны дэсант у Іўеўскай школе

 

У Іўеўскай сярэдняй школе традыцыйна з 19 па 23 кастрычніка прайшоў тыдзень англійскай мовы пад дэвізам “Веданне моў – дзверы да мудрасці”. У мерапрыемствах прынялі ўдзел навучэнцы 3–11 класаў.

Пачаўся тыдзень з лінгвістычнага дэсанта “Welcome too ur parties”. Лінгвістычная гульня для 3–4 класаў “Мне падабаецца англійская мова” спрыяла замацаванню ведаў пра літары і гукі, вывучаных вершаў і песень, пашырэнню ведаў па прадмеце, а таксама развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў. А конкурс-гульня “Do you know?” для 10–11 класаў садзейнічаў развіццю спантаннай прамовы навучэнцаў, сістэматызацыі атрыманых ведаў на занятках англійскай мовы.

       

Падчас правядзення краязнаўчай віктарыны “What do you know about best-known British schools?” у 8 класах і інтэрактыўнай гульні “Oh, Lucky!” у 9 класах вучні, выкарыстоўваючы веды па англійскай мове, развівалі маўленне, пашыралі лексічны запас, эрудыцыю, творчыя здольнасці, тым самым павялічваючы пазнавальную цікавасць да мовы.

Лінгвістычная гульня “Happy English”, праведзеная з навучэнцамі 5–6 класаў, садзейнічала развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей, матывацыі да вывучэння англійскай мовы. А мерапрыемства “Пацешныя лімэрыкі” – гэта каламбурны россып вершаў – пацешыла навучэнцаў 7 класаў, раскрыла новае бачанне англійскай мовы. Удзельнікі прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці – весела і таленавіта.

Тыдзень англійскай мовы стаў яркаю і цікаваю падзеяю ў школьным жыцці, прадэманстраваў высокі творчы патэнцыял навучэнцаў і настаўнікаў, добры ўзровень валодання англійскай мовай, станоўчую матывацыю да далейшага вывучэння замежнай мовы. Такая форма дазваляе прыцягнуць да працы ўсіх вучняў, прадугледжвае разнастайныя віды дзейнасці, дзе кожны можа знайсці занятак у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і інтарэсамі.

Наталля ЛАПАТА,
настаўнік англійскай мовы
Іўеўскай сярэдняй школы,
кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў замежных моў

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий