Актыўныя, разумныя, дружныя

- 19:13БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Вельмі цікава ў сярэдняй школы № 2 Камянца прайшоў тыдзень акцябрат. Ён адбыўся ў другі раз і стаў ужо традыцыйным.

Пачаўся тыдзень са святочнага мерапрыемства “Падарожжа па промнях акцябрацкай зорачкі”, падчас якога другакласнікі здзейснілі вандроўку па станцыях “Патрыятычная”, “Казачная”, “Танцавальная”, “Экалагічная” і “Працоўная”. На кожнай з іх малодшых школьнікаў сустракалі піянеры-важатыя.

Пераходзячы ад станцыі да станцыі, хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі веды і кемлівасць, удзельнічалі ў флэшмобах, спявалі. Напрыканцы вандроўкі вучні прынеслі клятву, запэўніўшы ў гатоўнасці стаць патрыётамі Беларусі. Пасля гэтага піянеры-важатыя ўручылі ім акцябрацкія зорачкі – 59 акцябрат папоўнілі нашу піянерскую дружыну імя А.М.Кіжаватава.

У “Дзень працы і творчасці” вучні правялі аперацыі “Самы чысты клас” і “Самы акуратны партфель”.

У “Дзень маёй рэспублікі” другакласнікі ажыццявілі завочнае падарожжа па Беларусі, чацвёртакласнікі прынялі ўдзел у гульні “Мая Беларусь” і наведалі школьны музей баявой славы “Памяць не маўчыць”. Асаблівая ўвага ўдзялялася абаронцу Брэсцкай крэпасці А.М.Кіжаватаву, чыё імя носіць піянерская дружына, а таксама абарончым баям на тэрыторыі Камянеччыны і яе вызваленню ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У “Дзень бяспекі” для другакласнікаў былі арганізаваныя заняткі “Падарожжа па горадзе “Бяспечныя дарогі” і відэаўрок “Азбука бяспекі”.Чацвёртакласнікі сустрэліся з кіраўніцтвам Камянецкага ДАІ і райкама БРСМ, якія нагадалі ім пра неабходнасць выканання правіл дарожнага руху і ўручылі флікеры.

У “Дзень дружбы” трэцякласнікі прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Давайце жыць дружна”, а другакласнікі наведалі піянерскі пакой.

“Дзень вынікаў і здзяйсненняў” завяршыўся гульнявой праграмай “Мы гуляючы правяраем, што ўмеем і што ведаем”.

Гэта выдатная магчымасць паказаць сябе актыўнымі, надзейнымі, разумнымі і дружнымі.

Рыта ПАДЛЕСКАЯ,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 2 Камянца

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий