Тэматычны тыдзень “Залатая восень”

- 18:45МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 2 Магілёва прайшоў тэматычны тыдзень Залатая восень. Разнастайныя заняткі, гутаркі, экскурсіі дапамаглі сфарміраваць у хлопчыкаў і дзяўчынак уяўленні пра гэтую цудоўную пару года.

З мэтай выхавання асноў экалагічнай культуры дзяцей, развіцця ў іх цікавасці да з’яў прыроды, а таксама прыцягнення бацькоў выхаванцаў да ўдзелу ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы была арганізавана выстава сумеснай дзіцяча-бацькоўскай творчасці “Восень дорыць цуды”.

Бацькі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы экспанатаў выставы. Зносіны з дзіцём у працэсе сумеснай творчасці аб’ядноўваюць усіх членаў сям’і, спрыяюць стварэнню асаблівай атмасферы, дзе блізкія людзі любяць, шануюць і разумеюць адно аднаго. Дзеці разам з бацькамі збіралі прыродны матэрыял, стваралі арыгінальныя вырабы, якія сталі выдатным упрыгожваннем нашага інтэр’еру.

Яркай падзеяй тэматычнага тыдня стала правядзенне на тэрыторыі дашкольнай установы квест-гульні “Восеньскі экспрэс”. Сумесна з вясёлымі клоўнамі, якімі выступілі выхавальнікі, малышы на імправізаваным “цягніку” падарожнічалі па станцыях “Гульнявая”, “Музычная”, “Спартыўная”, “Творчая”. Яны выконвалі гульнявыя заданні, удзельнічалі ў спартыўных эстафетах, музычных конкурсах, спявалі, танцавалі, складалі восеньскія букеты. Пераадолеўшы шэраг перашкод, вырашыўшы займальныя задачы, дзеці знайшлі падарункі, якія падрыхтавала ім восень.

Восень – яркая, рознакаляровая, вясёлая пара. Менавіта такой убачылі яе выхаванцы ясляў-сада № 2 Магілёва.

Аксана БАГАЛЮБЦАВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
я
сляў-сада  2 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий