- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Даследуем Воранаўскі раён

 

З 3 па 5 лістапада ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ў рэжыме анлайн прайшла абласная канферэнцыя даследчых работ “Крыштальная Альфа – 2020”. Работа секцый была арганізавана ў рэальным часе сродкамі канферэнц-сувязі на платформе Zoom.

Наша школа была прадстаўлена ў секцыі “Грамадазнаўства” з даследчай работай на тэму “Масавыя культурна-дасугавыя мерапрыемствы Воранаўскага раёна як інструменты брэндзінга малых тэрыторый”. Работу выканала вучаніца 11-га класа Валянціна Матусевіч пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Алены Раманаўны Русялевіч.

Валянціна годна абараніла даследчую работу, адказала на ўсе пытанні членаў журы. Выступленне і змест работы былі высока ацэнены рэцэнзентам і суддзямі. Сярод 15 вучнёўскіх даследчых работ – менавіта столькі даследаванняў было прадстаўлена ў секцыі – работа нашай вучаніцы была названа лепшай. У Валянціны дыпломам І ступені!

Алена РУСЯЛЕВІЧ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий