- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Інтарэсы дзяніскавіцкіх школьнікаў

 

Восеньскія канікулы ў Дзяніскавіцкім яслях-садзе – сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна прайшлі весела і з карысцю. Класныя кіраўнікі, педагог-арганізатар, кіраўнікі спартыўных секцый і абяднанняў па інтарэсах імкнуліся зрабіць вольны час вучняў незабыўным.

Увесь тыдзень школа была напоўнена дзіцячымі галасамі. Акцябраты піянерскай дружыны імя Колі Гойшыка прынялі ўдзел у дыстанцыйнай онлайн-гульні “Заваёўнікі вяршыняў”. На працягу тыдня хлопчыкі і дзяўчаты выконвалі прапанаваныя ім заданні, вынікі якіх адлюстроўвалі ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” ў групе “Піянерыя Ганцаўшчыны”. Акцябраты падчас онлайн-гульні майстравалі кармушкі, прыгалі праз скакалку, здымалі відэаролікі.

Для вучняў 2–4 класаў класныя кіраўнікі правялі гадзіну этыкету “Твары дабро”, гульню “Падарожжа ў краіну прававых ведаў”, творчы конкурс “Восеньскія цуды – сваімі рукамі”. Навучэнцы 5–8 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальных гульнях “Самы разумны”, “Разгадваем сакрэты слоў”. Для вучняў 9–11 класаў было арганізавана першынство па настольным тэнісе, шашках, валейболе, праведзены экалагічны калейдаскоп “Зямля – наш агульны дом”. Педагог-арганізатар правяла са школьнікамі акцыі “Кніга– твой сябар”, “Здай макулатуру – захавай дрэва”, “Хатка для птушак”.

Падчас канікул працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Удзельнікі аб’яднання “Мастацкія тэхнікі” выконвалі кампазіцыю “Героі любімых казак” у розных тэхніках. Асабліва дзецям падабаецца тэхніка квілінгу, з якой яны працавалі на працягу заняткаў. Інтэлектуальны турнір прайшоў сярод членаў аб’яднання па інтарэсах “Інтэлектуальныя гульні”. Падчас працы “Юных талентаў” хлопчыкі і дзяўчынкі рэпеціравалі сцэнічныя пастаноўкі, а “Вясёлых нотак” – песенны рэпертуар. Сапраўдны шашачны бой прайшоў сярод удзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Шашкі”. Падчас працы “Юнага экскурсавода” выхаванцы рыхтаваліся да правядзення экскурсіі ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі ўстановы.

Канікулы прынеслі дзецям шмат уражанняў і падарылі добры настрой, і з новымі сіламі нашы навучэнцы прыступілі да заняткаў.

Ірына ЛАЎРЭНЦЬЕВА,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Дзяніскавіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий