- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Духоўныя святыні Смаргонскага краю

 

Члены аб’яднання “Юныя экскурсаводы”, якое працуе на базе Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы з вялікай цікавасцю аднесліся да ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея” мы ўдзялілі ўвагу намінацыі “Крыніцы духоўнасці”, дзе па выніках атрымалі дыпломII ступені.

Наш турыстычны маршрут “Духоўныя святыні Смаргонскага краю” прапануе пазнаёміцца з адной са старонак багатай духоўнай спадчыны Смаргоншчыны, а менавіта з праваслаўнымі храмамі і святынямі.Шматлікія праваслаўныя цэрквы Смаргоншчыны паступова адраджаюць сваю былую славу рэлігійных цэнтраў. Турысты і паломнікі з усяго свету накіроўваюцца сюды, каб пакланіцца святыням. Велічныя храмы зямлі Смаргонскай цікавыя не толькі як культавыя будынкі, але і як жамчужыны культуры мінулых стагоддзяў. Архітэктурная і рэлігійная гісторыя кожнага храма насычаная драматычнымі, а часам і трагічнымі падзеямі, а таксама непарыўна звязаная з гісторыяй нашай краіны.

Сваёй непаўторнасцю, арыгінальнасцю вылучаецца кожны храм Смаргоншчыны: царква Святога Аляксандра Неўскага ў Крэве, Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны манастыр у вёсцы Багушы, Спаса-Пакроўская царква ў вёсцы Міхневічы, царква ў гонар абраза Божай Маці “Усіх гаротных Радасць” у вёсцы Кеўлы.

Распрацаваны намі турыстычны маршрут уключае праваслаўныя храмы, якія знаходзяцца непадалёк ад Крэва. Іх можна наведаць як падчас аўтобуснай, так і веласіпеднай экскурсій.У час экспедыцыі намі была вывучана не толькі гісторыя і сучаснасць храмаў, мы падрабязна пазнаёміліся з інфраструктурай населеных пунктаў, дзе знаходзяцца цэрквы, вывучылі найбольш зручныя шляхі праезду да іх і прапануем унікальную магчымасць здзейсніць захапляльнае падарожжа па святых мясцінах Смаргоншчыны.

Міхаіл МІХАЛЬКЕВІЧ,
кіраўнік аб’яднання ”Юныя экскурсаводы”
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий