- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

“Мара” – гэта маленькае жыццё

 

Восень не радуе вас добрым надвор’ем? На двары сумна, холадна і непагодліва? А ў лагеры “Мара” заўсёды было весела, шумна і цікава. Што можа быць лепш, чым сабрацца разам з сябрамі ў вялікай вясёлай кампаніі! Тым больш, лагер радаваў цікавымі мерапрыемствамі, займальнымі падарожжамі, творчымі заняткамі і вясёлымі гульнямі.

“Мара” –так называўся аздараўленчы лагер дзённага знаходжання ў Гудзевіцкай сярэдняй школе Мастоўскага раёна. Падчас школьных восеньскіх канікул у ім адпачывалі, набіраліся сіл, з карысцю праводзілі вольны час вучні малодшых класаў.

На працягу ўсёй змены дзеці былі ўцягнутыя ў калейдаскоп розных падзей. Вялікая ўвага надавалася прапагандзе культуры здаровага ладу жыцця, вывучэнню правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі. Праводзіліся гульні на згуртаванне і праяўленне індывідуальных якасцей.

Дзеці ўдзельнічалі ў спартыўна-забаўляльных мерапрыемствах “Падарожжа ў далёкія краіны”, “Кліч джунгляў” і інш. Выхаванцы ярка праявілі сябе і ў творчасці. З азартам спявалі, танцавалі, рабілі вырабы. Штодня праводзілася зарадка, танцавальныя размінкі. Яркія ўражанні засталіся пасля экскурсіі ў наш літаратурна-краязнаўчы музей, у якім дзеці змаглі ўбачыць на ўласныя вочы майстэрства сваіх продкаў.

Прыемна было пахадзіць па восеньскім парку і паслухаць музыку восеньскай лістоты пад нагамі. А потым, здавалася б, са звычайных чырвона-жоўтых кляновых лісточкаў зрабіць пад чулым кіраўніцтвам выхавальніка выдатную ружу ў падарунак маме.

Спадзяемся, што дні, праведзеныя ў прышкольным лагеры, надоўга запомняцца дзецям і застануцца напоўненымі незабыўнымі ўражаннямі, карыснымі справамі і прыемнымі ўспамінамі.

Святлана ШЧАРБІНА,
выхавальнік Гудзевіцкай сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий