- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Новыя калекцыі “Экалагічнага калейдаскопа”

 

Педагогі ясляў-сада № 10 Навагрудка прынялі ўдзел у раённым фестывалі-конкурсе педагагічнага майстэрства “Крок у будучыню”, дзякуючы чаму ва ўстанове з’явіўся новы матэрыял, які выхавальнікі будуць выкарыстоўваць у сваёй рабоце.

Пры дапамозе бацькоў і дзяцейвыхавальнікі дашкольнай адукацыі Алена Шыраева і Вераніка Богуш папоўнілі куток прыроды старэйшай групы новай выставай прыродных матэрыялаў “Экалагічны калейдаскоп”.

Для развіцця пазнавальна-даследчай дзейнасці дашкольнікаў створаны калекцыі “Лятаючае насенне”, “Падводны свет”, “Свет камянёў”, “У свеце прыроды”. Мэта гэтых калекцый – пазнаёміць дзяцей з рознымі прыроднымі аб’ектамі, што спрыяе развіццюнавыкаў класіфікацыі аб’ектаў па розных прыкметах, а таксама фарміруе сэнсарныя навыкі. Усе калекцыі нашы педагогі могуць выкарыстоўваць як у адукацыйным працэсе, так і ў розных відах дзіцячай дзейнасціз улікам узросту і цікавасці выхаванцаў.

Праведзеная праца паказала, што калекцыянаванне прывучае дзіця да акуратнасці, уседлівасці, выхоўвае якасці, патрэбныя для правядзення даследаванняў, а таму работа ў гэтым кірунку ў нашым яслях-садзе будзе працягвацца.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий