- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Падарожжа на восеньскім экспрэсе

 

Восеньскія канікулы падышлі да канца, таксама як і профільная змена “Восеньскі экспрэс” у аздараўленчым лагеры з “Непаседы” сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска.

34 навучэнцы 1–5 класаў сталі турыстамі, атрымалі пасажырскія білеты і размеркаваліся па вагончыках “Сонейка”, “Апельсін” і “Вітамін”. З 31 кастрычніка па 6 лістапада дзеці здзейснілі падарожжа па яркіх станцыях Горада Непасед: “Дружба”, “Экалогія”, “ЗЛЖ”, “Патрыёт”, “Інтэлект” і “Творчасць”. Кожны дзень спалучаў у сабе тэматычныя хвілінкі здароўя і бяспекі, заняткі ў разнастайных аб’яднаннях па інтарэсах, культурна-забаўляльныя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, гадзіны музыкі, кіналекторыі, заняткі з псіхолагам і сацыяльным педагогам. Таксама было шмат цікавых і займальных заданняў, выконваючы якія, пасажыры экспрэса атрымлівалі маркі. Іх збіралі ў калекцыю ў “Кейс турыста” свайго вагончыка і абменьвалі на маркі, за што“падарожнікі” атрымлівалі штампы на сваіх пасажырскіх білетах. На ўрачыстым закрыцці лагернай змены вызначылі “Лепшы вагончык” і “Лепшага турыста”.

Канікулы навучэнцаў сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска прайшлі не толькі пазітыўна, але і карысна. Гэта восень не стала хмурнай для дзяцей, бо ў школьным лагеры яны пражылі вясёлую гісторыю і атрымалі незабыўныя эмоцыі.

Дар’я КЛІМЕЦ,
педагог-арганізатар
сярэдяй школы № 4 Ваўкавыска

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий