- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Папоўнілі скарбонку перамог

 

З мэтай стварэння для дзяцей і моладзі магчымасці творчых зносін, выяўлення новых талентаў, знаёмства з ўзорамі нацыянальнай культуры і мастацтва розных краін, падтрымкі дзіцячых і юнацкіх творчых калектываў днямі ў Мінску адбыўся VI Міжнародны фестываль-конкурс “Творчасць без межаў”.

Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна выступілі Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Сёлета для ўдзелу ў фестывалі-конкурсе было пададзена 1060 заявак у намінацыях “Харэаграфія”, “Вакал”, “Інструментальная творчасць”, “Мастацкае слова”, “Тэатр моды”. Гэта больш за 4000 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з Украіны, Азербайджана, Расіі, Казахстана, Кыргыстана, Італіі, Малдовы і ўсіх куткоў нашай Беларусі. Упершыню фестываль-конкурс меў дзве формы ўдзелу – завочную і вочную, бо творчасць не толькі не мае межаў, але і не мае перашкод!

Прадстаўнікі нашай навучальнай установы ўдзельнічалі ў вочнай форме фестывалю і змаглі папоўніць сваю творчую скарбонку чатырма дыпломамі. У намінацыі “Тэатр моды” старэйшая група навучэнцаў узорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына” з калекцыяй “Беларускае золата” заняла першае месца, сярэдняя група навучэнцаў з калекцыяй “У самавара” і малодшая – з калекцыяй “Мы маленькія дзеці” занялі другія месцы. У намінацыі “Мастацкае слова” трэцяга месца ўдастоілася навучэнка Дар’я Ананіч.

Ірына СТЭЛЬМАКОВА,
культарганізатар Цэнтра дадатковай адукацыі
дзяцей і моладзі Кіраўска

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий