- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Прыгоды пакемонаў на бязлюдным востраве

 

Для тых, хто не любіць сядзець дома, каму па душы весялосць і забавы, хто не баіцца прыгод, у Мілявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе адкрыўся аздараўленчы лагер “Мара”. Там 10 адважных і дапытлівых “прышэльцаў-пакемонаў”знайшлі на планеце Зямля бязлюдны востраў. На працягу шасці дзён яны асвойвалі і вывучалі яго прасторы.

     

Каб было лягчэй, востраў падзялілі на 6 сектараў: “Сім-салабім”, “Маленькія адкрывальнікі”, “Ай, ды мы!”, “Гульнятэка”, “Цуды ў рэшаце” і “Драйв-дзянёк”.

Кожны дзень быў напоўнены незабыўнымі падзеямі і новымі адкрыццямі. “Пакемоны” паспелі пабываць у гасцях у Кляксы, паўдзельнічаць у займальнай гульні “Дарогамі малой радзімы”, квест-гульні “Люблю свой край” і восеньскім марафоне.

Не менш цікавымі аказаліся пазнавальныя гульні “Беражлівыя гаспадары Зямлі” і “Кветачка з сямі пялёсткаў”, дзе “пакемоны” маглі праявіць свае творчыя ўменні, кемлівасць і знаходлівасць. Асабліва ім спадабалася экскурсія ў школьны музейны пакой “Бабульчын куфэрак”, дзякуючы якой пазнаёміліся з народнымі промысламі нашых продкаў, а потым і самі паказалі свае таленты ў чэленджы “Ачумелыя ручкі”.

Фінальнай падзеяй на бязлюдным востраве стала гульнявая праграма “Разам да мары”. Нашы маленькія непаседы і фантазёры стварылі незвычайную чароўную краіну пад назвай Дзяцінства.

Святлана ХУРСА,
настаўнік пачатковых класаў
Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий