Вучымся берагчы прыродныя рэсурсы з дзяцінства

- 20:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Удзел у Міжнародным Дні энергазберажэння стаў добрай традыцыяй у яслях-садзе № 10 Смаргоні. Былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду ідэй энергазберажэння сярод выхаванцаў і іх бацькоў, фарміраванне ў выхаванцаў беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, прыродных рэсурсаў, на прывіццё навыкаў энергазберажэння.

У адпаведнасці з узростам з дзецьмі былі арганізаваны заняткі “Эканомія і беражлівасць у сям’і”, “У гасцях у кропелькі Капітошкі”, “Святло вы дарма не паліце, мяне вы беражыце!” і праведзены гутаркі “Беражыце электраэнергію!”, “Чараўніца-вада”, “Навошта і як эканоміць электраэнергію”, “Беражыце, людзі, святло”, “Энергію эканомім – прыроду зберагаем – сабе дапамагаем” і інш., у ходзе якіх дзеці даведваліся пра тое, як можна эканоміць энергарэсурсы дома і ў дашкольнай установе.

Сюжэтна-ролевыя, дыдактычныя гульні, разгляд малюнкаў, чытанне вершаў, апавяданняў, казак дазволілі дзецям замацаваць правілы абыходжання з электрапрыборамі, прыёмы энергазберажэння ў побыце. Дашкольнікам была прапанавана акцыя “Выходзячы, тушыце святло!”. Выхаванцы з задавальненнем уключыліся ў акцыю і нагадвалі дарослым пра неабходнасць эканоміць электрычнасць. Педагогі, бацькі, выхаванцы сярэдняй і старшай груп прынялі ўдзел у падрыхтоўцы плакатаў да конкурсу па энергазберажэнні. Для бацькоў быў прадстаўлены кансультатыўны матэрыял, у бацькоўскіх вайбер-групах арганізавана рассылка экалістовак.

 

11 лістапада для выхаванцаў старшай групы прайшло культурна-відовішчнае мерапрыемства “Як пасябравалі Хмарка з Сонейкам”. У госці да дзяцей прыйшлі Фея, Сонейка з іскрынкамі і Хмарка з кропелькамі. У цікавай форме з выкарыстаннем вершаў, сцэнак, песень, танцаў дзеці замацавалі правілы карыстання вадой і электраэнергіяй.

Міжнародны Дзень энергазберажэння прайшоў пазнавальна і цікава. Спадзяемся, што праведзеныя мерапрыемствы не пройдуць бясследна, і эканомія энергарэсурсаў стане нормай паводзін нашых выхаванцаў і іх бацькоў.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий