- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Восеньскі лэпбук

 

Цяжка не пагадзіцца з тым, што на роднай зямлі крынічкі самыя чыстыя і звонкія, летнія прамяні самыя цёплыя, а восеньскія грыбныя дажджы самыя ўраджайныя. І як не любіць родны край, край, дзе ты нарадзіўся, расцеш. Вядома, што для чалавека родная зямля пачынаецца з тых вобразаў, што ён бачыць кожны дзень. Цікава, а якімі краявідамі любаваліся нашы продкі, якім было іх жыццё? Пра гэта спрабавалі даведацца юныя краязнаўцы Жодзішкаўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна.

Адным з найбольш эфектыўных сродкаў фарміравання асобы навучэнцаў і інтэнсіўнага ўключэння выхаванцаў у грамадскае жыццё ў нашай установе з’яўляецца турысцка-краязнаўчая работа. Яна спрыяе ўзбагачэнню дзяцей і падлеткаў ведамі пра родны край, выхоўвае любоў да яго і фарміруе патрыятычныя якасці асобы.

Восень – добры час для адкрыццяў і падарожжаў. Яна была насычана мерапрыемствамі разнастайнай тэматыкі, але найбольш масавымі і значнымі былі краязнаўчыя. У аснове краязнаўчай работы ва ўстанове ляжыць глыбокая цікавасць да гістарычнага мінулага свайго народа, яго традыцый і звычаяў.

Беларуская зямля, Смаргонскі край, Жодзішкі маюць багатую гістарычную спадчыну. Падчас удзелу ў розных формах турысцка-экскурсійнай дзейнасці, якія ўключаюць паходы, экскурсіі, экспедыцыі навучэнцы пашыраюць свой кругагляд, паглыбляюць веды па вучэбных дысцыплінах, умацоўваюць здароўе. Навучэнцы 1–4 класаў здзейснілі падарожжа ў музей-сядзібу М.К.Агінскага, наведалі выставу Аляксандра Солтаўца, якая прадстаўлена ў аранжарэі кампазітара М.К.Агінскага.

Навучэнцы 5–10 класаў пабывалі ў турысцка-этнаграфічным комплексе “Наносы”, які размешчаны ў аднайменнай вёсцы Наносы Мядзельскага раёна, на тэрыторыі, прылеглай да возера Нарач. Вучням прадставілася ўнікальная магчымасць вярнуцца да вытокаў, простых і зразумелых каштоўнасцей, пагрузіцца ў культурныя традыцыі і па-новаму ўсвядоміць свае жаданні і магчымасці. Арганізаваны быў і цыкл мерапрыемстваў “Без мінулага няма сучаснасці” у нашым школьным гісторыка-краязнаўчым музеі “Нальшча”. Наш музей наведалі вучні з Вішнеўскага ясляў-сада – сярэдняй школы і Сольскай сярэдняй школы.

Завяршаецца восень, а ўражанні і эмоцыі дзяцей застануцца назаўсёды!

Марына САБІНІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Жодзішкаўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий