- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Энергазберажэнне вачыма шчорсаўскіх школьнікаў

 

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі 11 лістапада 2020 года наша краіна традыцыйна далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння. Важна з ранніх гадоў прывіваць дзецям звычку разумна расходаваць электраэнергію, таму з 9 па 14 лістапада 2020 года ў Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе прайшоў тыдзень энергазберажэння з мэтай фарміравання ў навучэнцаў і іх бацькоў энергазберагальнай і экалагічнай культуры.

У рамках тыдня вучні ўстановы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Энергазберажэнне вачыма дзяцей”, які паказаў, якой бязмежнай можа быць дзіцячая фантазія. У працах юныя мастакі выказалі сваё стаўленне да энергіі і яе эканомнага выкарыстання. І хай гэта было зроблена яшчэ не зусім упэўненымі мазкамі, але непасрэдна, ярка і свядома.

На перапынках у фае ўстановы для навучэнцаў былі арганізаваныя прагляды відэаролікаў, прысвечаных папулярызацыі энергазберагальнага ладу жыцця.

Падчас тэматычных інфармацыйных гадзін вучні даведаліся, што нафта, газ, вугаль – гэта прыродныя энергетычныя рэсурсы, запасы якіх у свеце абмежаваныя, і ў найбліжэйшай будучыні яны могуць скончыцца. Таму людзі знайшлі замену гэтым рэсурсам сярод аднаўляльных крыніц энергіі. Да такіх відаў энергіі адносяцца энергія сонца, вады, ветру, зямлі, энергія прыліваў і адліваў у морах і акіянах, біяэнергія.

 

А малодшыя школьнікі здзейснілі падарожжа ў Краіну энергазберажэння, падчас якога разглядалі магчымыя варыянты энергазберажэння ў школе і дома, даведваліся пра розныя віды энергіі, іх уплыў на экалогію, разгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, прымаўкі, спявалі песні.

Па выніках тыдня можна дакладна сказаць, што шчорсаўскія школьнікі навучыліся берагчы цяпло, ваду і электрычнасць, а таксама зразумелі, што энергазберажэнне – справа кожнага.

Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий