- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Ствараем умовы сваімі сіламі

 

Асаблівая ўвага ў нашай установе надаецца надворнаму абсталяванню для гульнявых пляцовак і стадыёна, іх тэхнічнаму стану.

Адной з важных крыніц фінансавання ўстановы сталі добраахвотныя дабрачынныя ахвяраванні ад фізічных і юрыдычных асоб. Адной з такіх форм прыцягнення добраахвотных ахвяраванняў з’яўляецца дзейнасць апякунскага савета нашайўстановы. Так, за кошт фінансавых сродкаў апякунскага савета, дзякуючы супрацоўніцтву з бацькамі, а таксама майстэрству нашых рабочых па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў Анатоля Мажэйкі, Уладзіміра Вайцяховіча, Валянціна Янкойця на ўсіх гульнявых участках за гэты год паступова было заменена і дапоўнена абсталяванне, зробленае ўласнымі рукамі. З’явіліся ценявыя навесы, стол для сэнсорыкі, барная стойка, пажарная машына, змейка-цмок, паравоз, карабель, матацыклы, конік, бізі-борд, лічыльнікі, самалёт і іншае.

Абнаўляецца не толькі тэрыторыя ўстановы. Унутры будынка калектыў пастаянна працуе над стварэннем і паляпшэннем умоў знаходжання дзяцей. Творчымі работнікамі Валянцінай Іваніцкай і Аляксандрай  Махневіч афармляюцца сцены калідораў, фае, медыцынскага блока, музычнай і спартыўнай зал і іншых памяшканняў. Сіламі ўсяго калектыву штогод праводзяцца рамонтныя работы. Так, новае аблічча набылі актавая зала, медыцынскі блок, калідоры, фае, спальні і групавыя памяшканні.

       

У рамках рэалізацыі праекта “Арт-тэрапія” выхавальнік дашкольнай адукацыі Яніна Сымановіч стварыла куток арт-тэрапіі, што дало магчымасць педагогу праводзіць з дзецьмі ў цікавай форме заняткі з выкарыстаннем розных тэхнік тэрапіі: песка-, казка-, музыкатэрапіі і г.д.

Усё гэта спрыяла развіццю і ўмацаванню матэрыяльнай базы ўстановы, арганізацыі якаснай працы з выхаванцамі па розных кірунках адукацыйнай дзейнасці: даследчай працы, пазнавальнай дзейнасці, фізкультурна-аздараўленчай і іншай. Была створана экалагічная сцежка.

Мы не спыняемся на дасягнутым і ідзем далей. Наперадзе ў нас яшчэ шмат задумак і планаў, якія, я думаю, мы сумеснымі намаганнямі рэалізуем.

Алена ВАСІЛЬЧЫК,
загадчык дашкольнага цэнтра
развіцця дзіцяці № 1 Астраўца

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий