Вітамінавая краіна для пятрэвіцкіх школьнікаў

- 16:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Прадстаўнікі вучнёўскага самакіравання Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна на чарговым пасяджэнні абмяркоўвалі тэму здароўя, якая сёння ў спісе прыярытэтаў не толькі беларусаў, але і ва ўсім свеце.

Штомесяц у нашай школе ў рамках шостага школьнага дня праводзяцца дні здароўя, у якіх з задавальненнем удзельнічаюць усе навучэнцы. На гэты раз было вырашана правесці яго незвычайна, каб быў і пазнавальным, і займальным і спрыяў умацаванню галоўнага прыярытэту – здароўя. Спыніліся на тэме вітамінаў, якія адыгрываюць значную ролю ў функцыянаванні арганізма.

14 лістапада прайшоў менавіта такі дзень здароўя – пад назвай “Вітамінавая краіна”. Для яго паспяховага правядзення працавалі ўсе класныя калектывы.

Навучэнцы 1–2 класаў рыхтавалі малюнкі пра тое, як жывецца вітамінам ў гародніне і садавіне і як яны мараць трапіць у дзіцячы арганізм, кааб стаць карыснымі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі 3-га класса распрацавалі агульныя правілы, якія павінен ведаць кожны чалавек пры ўжыванні вітамінаў.

Чацвёртакласнікі адкрылі фітакафэ, дзе быў прыгатаваны вітамінны чай, а пяцікласнікі разам з матулямі выступілі ў ролі паварат, згатаваўшы разнастайныя вітамінныя пірагі – з чарнаплоднай рабінай, лімонам, малінай і яблыкамі.

Вучні 9-га класса падрыхтавалі яблычна-грушавы стол, дзе былі розныя гатункі яблыкаў і груш, якія вырошчваюцца ў нашым аграгарадку. Стравы з яблыкаў і груш радавалі вока, і вельмі хацелася паспытаць хаця б кавалачак.

Старэйшыя навучэнцы правялі анкетаванне, падчас якога ўдзельнікі адказвалі на пытанні “Ці правільна я харчуюся?”, “Які вітамін трэба дадаць у мой рацыён?”.

Сапраўдны ажыятаж выклікаў экспромт-тэатр “Я – вітамінка”. Пераможцам быў прызнаны саамы маленьк іўдзельнік мерапрыемства – Вітамін А, які і атрымаў галоўны прыз дня здароўя – Яблык Цара Здаравячка.

Цяпер дзеці ведаюць, што павінна быць кожны дзень у іх рацыёне, гатовыя падзяліцца ведамі ў сваіх сем’ях і са сваімі знаёмымі, а галоўнае – будуць старацца быць здаровымі і павышаць свой імунітэт.

Аксана ЗАСАДЗІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Пятрэвіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий