- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Першыя заняткі ў басейне

 

На працягу апошніх гадоў у яслях-садзе № 10 Навагрудка працуе басейн, і нашы выхаванцы з задавальненнем наведваюць заняткі па плаванні.

У гэтым годзе хлопчыкі і дзяўчынкі нашай групы ўпершыню наведалі басейн. На занятках яны разам з інструктарам па фізічнай культуры адправіліся ў займальнае падарожжа ў свет гульні, фантазіі і здароўя. Але, як паказвае практыка, не ўсе дзеці радасна бягуць у ваду, ёсць і асцярожныя, баяцца глыбіні. Менавіта таму першыя крокі навучання плаванню накіраваныя на тое, каб дапамагчы дзіцяці пераадолець гэтыя непрыемныя пачуцці. На занятках малыя выконвалі практыкаванні “Чапля” і “Лодачка” з мэтай свабодна перасоўвацца адно за адным без страху вады,практыкаванне “Карлікі – веліканы”, накіраванае на пераадоленне страху перад апусканнем у воду. Гэты прынесла дзецям радасць і захапленне, а разам з тым яны паступова вучыліся сябраваць з вадой.

Плаванне станоўча ўплывае на гартаванне дзіцячага арганізма: павышаюцца імуналагічныя ўласцівасці, паляпшаецца адаптацыя да разнастайных умоў навакольнага асяроддзя, умацоўваецца нервовая сістэма, мацней становіцца сон, паляпшаецца апетыт, павялічваецца агульны тонус арганізма, удасканальваюцца рухі, павялічваецца вынослівасць. Плаванне дабратворна ўплывае не толькі на фізічнае развіццё дзіцяці, але і на фарміраванне яго асобы. Развівае мэтанакіраванасць, настойлівасць, смеласць, дысцыплінаванасць, уменне дзейнічаць у калектыве. Задачы дзіцячага сада – далучыць дзяцей да арганізаваных формаў непасрэдна адукацыйнай дзейнасці па фізічным развіцці наогул і плаванні ў прыватнасці, пачынаючы з малодшага ўзросту.

Алена ШЫРАЕВА,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий