- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Адзіны дзень бяспекі для дашкольнікаў

 

У рамках рэалізацыі абласнойпрафілактычнай праграмы “Шанс кожнаму” і раённай інфармацыйнай кампанііпа папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняўз удзелам дзяцей, у яслях-садзе № 12 Навагрудка быў праведзеныадзіны дзень бяспекі “Дзеці – дарога– бяспека”.

Ва ўсіх групах з выхаванцамі ўстановы дашкольнай адукацыі праведзены гутаркі, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей асноў бяспечных паводзін “Пешаходны пераход”, “Чырвоны, жоўты, зялёны”, “Навошта патрэбен флікер?”, дыдактычныя гульні “Ведай і выконвай”, “Тры сігналы святлафора”,  “Дарожныя знакі”. А перад выхадам на прагулку кожны дзень праводзяцца хвілінкі бяспекі.

Для дзяцей групы № 1 была арганізавана экскурсія на рэгуляванае скрыжаванне, дзе выхаванцы назіралі за рухам транспарту і пешаходаў, працай святлафора.

У старэйшых групах для замацавання ведаў па правілах дарожнага руху педагогі арганізавалі гульню-віктарыну “У краіну Святлафорыю”. Дзеці выконвалі розныя заданні, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах і эстафетах. Для іх быў арганізаваны прагляд мультфільма “Выконвай правілы дарожнага руху разам з інспектарам Свістулькіным”.

У кожнай групе для бацькоў падрыхтаваны буклеты, інфармацыйныя лісты, кніжкі-раскладанкі і іншая наглядная інфармацыя.

Выхавальнікі старэйшых груп № 1 і 2 правялі анлайн-кансультацыі для бацькоў “Перавозка дзяцей у аўтамабілі”, “Бяспека дзяцей у нашых руках”, “Прышпіліце самае дарагое”, “Будзь прыкладам свайму дзіцяці”, наглядна-інфармацыйную выставу “Пешаход, вадзіцель, веласіпедыст”.

Кірунак работы заўсёды знаходзіцца ў полі пільнай увагі як педагогаў, так і бацькоў. Вядзецца далейшы пошук і ўдасканаленне працы, накіраванай на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх.

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий