- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень сінічкі

 

У яслях-садзе № 37 Мазыра прайшло экалагічнае свята “Дзень сінічкі”, накіраванае на выхаванне ў дашкольнікаў пачуцця любові да прыроды.

У гэты тэматычны дзень дзяцей знаёмілі з сініцай, асяроддзем пражывання птушкі, умовамі яе жыцця. Малым распавялі пра тое, што ў халодную пару птушкі маюць патрэбу ў клопаце чалавека – іх неабходна падкормліваць. А пасля выхаванцы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у акцыі “Кармушкі для птушак”: развесілі кармушкі па дрэвах дзіцячага садка і пакінулі ў іх корм.

 

Далей выхаванцы паўдзельнічаліў віктарыне “Сінічкін дом”, з цікавасцю адказвалі на пытанні, а таксама адгадвалі загадкі, завучвалі вершы. Больш за ўсё дзецям спадабаліся рухомыя гульні “Птушачка і птушаняткі”, “Пералёт птушак”, “Сінічка”. А яшчэ ў гэты дзень усіх чакаў майстар-клас па аплікацыі і лепцы фігурак сінічак з пластыліну.

Ірына ЕЎТУХОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 37 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий