- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гульні з лэпбукам “Беражыце прыроду!”

 

Дзеці дашкольнага ўзросту без асаблівых намаганняў засвойваюць комплекс экалагічных уяўленняў, калі інфармацыя даецца ў даступнай, гульнявой форме. Для нашых выхаванцаў памочнікам у навучанні экалагічнай культуры стаў лэпбук “Беражыце прыроду!”.

 

Ён распрацаваны і выраблены выхавальнікам дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 34 Ліды. Гэта самаробная інтэрактыўная папка з кішэнькамі, міні-кніжкамі, рухомымі дэталямі, устаўкамі, якія дзеці могуць даставаць, перакладаць, складаць па сваім меркаванні. У лэпбуку сабраны матэрыял па выхаванні беражлівых адносін да прыроды.

 

Так, выхаванцы старшай групы ў ходзе гульняў з лэпбукам разглядалі ілюстрацыі пра правілы паводзін у прыродзе, разважалі пра ўплыў чалавека на навакольнае асяроддзе, раскладвалі гародніну, садавіну і ягады па кошыках. З цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Сартуем смецце”, даведаліся, што сартаванне смецця дазволіць яго перапрацаваць і захаваць каштоўныя прыродныя рэсурсы. Пры сартаванні неабходна арыентавацца на колер кантэйнера.

 

Малыя адгадвалі загадкі Лесавічка, збіралі пазлы на экалагічную тэматыку, слухалі вершы пра родную прыроду. Разважалі, якія добрыя справы намаляваныя на малюнках-размалёўках і чаму іх можна лічыць добрымі ў адносінах да прыроды. Разглядаючы яркую ілюстраваную кніжку-малышку “З’явы прыроды”, прымацаваную на ліпучках на заднім боку лэпбука, дзеці замацавалі свае ўяўленні пр апрыродныя з’явы, правілы паводзін падчас навальніцы, дажджу і г. д.

Лэпбук “Беражыце прыроду!” прынёс дзецям шмат карысных і цікавых зносін.

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий