- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Быць здаровым модна

 

Кожная другая субота месяца ў Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе Бераставіцкага раёна прысвечана здароўю. Здаровы чалавек заўсёды рухомы, бадзёры, актыўны, энергічны і, вядома ж, прыгожы. А ўсе гэтыя якасці будуць ўласцівыя толькі тады, калі ты сам надаеш увагу свайму здароўю.

“Быць здаровым модна” – пад такой назвай прайшла гульня па станцыях ў шосты школьны дзень. Дзеці актыўна ўключыліся: прадумалі назву і дэвізы каманд, абралі капітанаў. Пры прадстаўленні каманды кожны ўдзельнік расказаў пра сябе і пра якасці здаровага чалавека, якія яму ўласцівыя. На станцыі “Разумнікі і разумніцы” дзеці адказвалі на каверзныя пытанні. На станцыі “Здароўе не купіш” каманды на працягу трох хвілін пісалі назвы спартыўных снарадаў. Не выклікалі цяжкасці заданні на станцыі “Анаграмы”, дзе з літар, напісаных у розным парадку, збіралі словы. На станцыі “Здароўе ў рэбусах” дзецям прыйшлося падумаць і праявіць кемлівасць.

 

Задачай удзельнікаў на станцыі “Народная мудрасць гаворыць” было скласці прыказку з дзвюх частак. З гэтым заданнем каманды справіліся на выдатна. На станцыі “Здароўе” фантазіі дзяцей не было канца. Да кожнай літары ў слове “здароўе” яны падбіралі іншыя словы, якія маюць дачыненне да здароўя і здаровага ладу жыцця.

Гульня скончана. Падведзены вынікі. Перамагла дружба, не было пераможцаў і пераможаных. Затое ў кожнага засталіся веды, якія абавязкова спатрэбяцца ў жыцці.

Е.А.БУДНІЦКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий