Школьнікі вырашалі, што галоўнае ў жыцці

- 10:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вось ужо другі год вучні 4 “Б” класса сярэдняй школы № 8 Гродна з’яўляюцца ўдзельнікамі інавацыйнага праекта “Укараненне тэхналогіі фарміравання канфлікталагічнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў адукацыйных адносін на аснове стварэння школьных службаў медыяцыі”, мэта якога – фарміраванне асобы вучняў, якія валодаюць уменнямі выхаду з праблемных сітуацый у зносінах з навакольнымі людзьмі і ўнутры калектыву.

Не сакрэт, што ў сучасным свеце вельмі складана дамовіцца і прыйсці да агульнага рашэння. Канфліктныя сітуацыі ў класным калектыве ўзнікаюць часта. Але дзякуючы пастаяннай карпатлівай працы мы паступова вучымся пазбягаць канфліктных сітуацый у класе, рабіць правільны выбар пры рашэнні праблем, стараемся дамовіцца без узаемных прэтэнзій і абраз.

Нярэдка ў жыцці мы задаем сабе пытанні: як дзейнічаць? Што выбраць? Які ўчынак здзейсніць, каб не памыліцца? Адны адразу ведаюць, як дзейнічаць, не задумваюцца, іншыя – добр ўсё абдумваюць і толькі потым рашаюцца на якія-небудзь дзеянні, трэція – параяцца з бацькамі або старэйшымі, а чацвёртыя – непрымаюць ніякага рашэння і ўсё перакладаюць на іншых. Каб у жыцці рабіць менш памылак, трэба ведаць, што з’яўляецца галоўным, а што неістотным.

Што галоўнае ў жыцці? На гэтае пытанне хлопчыкі i дзяўчынкі пастараліся адказаць на класнай гадзіне. Выканалі ўсе прапанаваныя заданні: праглядзелі і прааналізавалі малюнкі па тэме “Добра – дрэнна”, абмеркавалі прыказкі і прымаўкі пра жыццёвыя каштоўнасці і чалавечыя якасці, прынялі ўдзел у гульні “Зрабі выбар”, якая падводзіла да правільнага адказу “Я выбіраю гэта – гэта мне не патрэбна”, прачыталі і абмеркавалі твор В.А.Сухамлінскага “Казка пра чалавека і страказу”. У выніку вучні прыйшлі да высновы: “У любой сітуацыі неабходна заставацца чалавекам!”

У завяршэнні класнай гадзіны вучням было прапанавана намаляваць сваё “дрэва шчасця”. Кожны выбіраў для сябе тыя жыццёвыя якасці і каштоўнасці, якія робяць яго шчаслівым тут і цяпер. Вельмі нечаканым было тое, што кожны забраў сваё “дрэва шчасця” дадому. Ніхто яго не забыўся і не выкінуў. Дзеці задумаліся, зрабілі выбар, расставілі прыярытэты і захавалі тое, што ім дорага.

Хутка вучні стануць дарослымі, а значыць, павінны будуць адказваць за свае ўчынкі. І ўжо цяпер яны вучацца усведамляць, што вынікі неабдуманага ўчынка выправіць немагчыма.

Лілія ВАСЬКIНА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 8 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий