- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Смаргонскім школьнікам аб правах і абавязках

 

20 лістапада штогод адзначаецца Сусветны дзень правоў дзіцяці, прысвечаны прыняццю “Канвенцыі аб правах дзіцяці”. У гэты дзень акцэнтуецца ўвага грамадскасці на праблему абароны правоў дзяцей, іх прававую падтрымку і асвету.

У школе № 1 Смаргоні спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы і класнымі кіраўнікамі праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня правоў дзіцяці. Гэта тэматычныя гутаркі “Правы маленькага грамадзяніна”, кошык ідэй “Правы дзiцяцi ў сям’і”, дыскусіі “Права на жыццё”, інтэрактыўная гутарка “Права на імя”, міні-лекцыя “Канвенцыя аб тваіх правах”, ролевая гульня “Юрыдычная кансультацыя”, разбор  сітуацый “Правы і абавязкі”, урок-падарожжа “Вялікія правы маленькага чалавека” і ўрок права “Ведаючы правы – ведай і абавязкі”, прававая гадзіна з сацыяльным педагогам “Маю права на правы”. У школьнай бібліятэцы арганізавана выстава “Дзяцінства пад абаронай”.

На перапынках сярод навучэнцаў праводзілася бліц-апытанне “Правы і абавязкі”. Дзеці адказвалі на пытанні правільна, абгрунтавана, паказаўшы добрыя веды правоў чалавека, правоў і абавязкаў дзіцяці.

У ходзе заданняў “Зашыфраваныя правы”, “Прававыя прыказкі”, гульняў “Абаронім Бураціна” і “Адгадай казку” вучні разважалі аб правах і абавязках, вырашалі прапанаваныя жыццёвыя сітуацыі, якія тычыліся парушэння правоў дзіцяці. Школьнікі таксама ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе замацавалі свае веды ў галіне правоў непаўналетніх, атрымалі інфармацыю аб правах чалавека, каштоўнасці чалавечага жыцця, навыках правільных паводзін у школе і дома, у грамадскіх месцах і на вуліцы. І, зразумела, дзеці атрымалі ўяўленне аб Канвенцыі як дакуменце, які абараняе іх правы.

Усе мерапрыемствы гэтага дня былі накіраваныя на выхаванне павагі да правоў іншых людзей, садзейнічалі фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі. У канцы кожнага мерапрыемства навучэнцы атрымлівалі буклет “Асабістыя правы непаўналетніх”, флаер “Правы і абавязкі дзіцяці”.

Святлана ВАЙДА,
сацыяльны педагог
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий