- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Танец замест цыгарэты

 

Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня адмовы ад курэння, прайшоў у сярэдняй школе № 1 Смаргоні.

Штогод у трэці чацвер лістапада адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Ён быў усталяваны Амерыканскім анкалагічным таварыствам у 1977 годзе. Мэта гэтага дня – садзейнічаць зніжэнню распаўсюджанасці тытунёвай залежнасці, уцягваць ў барацьбу супраць курэння прадстаўнікоў розных прафесій, праводзіць прафілактыку курэння і інфармаванне грамадства пра згубнае ўздзеянне тытуню на здароўе.

У чацвер, 19 лістапада, навучэнцы са школьнага прэс-цэнтра падрыхтавалі інфармацыйныя пяціхвілінкі “Як курэнне ўплывае на здароўе чалавека”. Сярод 5–7 класаў прайшоў конкурс інфармацыйных бюлетэняў “Пра шкоду курэння”. Усе работы размешчаны на мабільных стэндах школы. Навучэнцы 8-х класаў падрыхтавалі прэзентацыі “Сягоння модна быць здаровым!” і правялі інфармацыйныя гадзіны для навучэнцаў пачатковых класаў. Фельчар школы гутарыла з дзевяцікласнікамі пра тое, як нікацін уплывае на мозг чалавека. Ролевую гульню з элементамі трэнінгу “Я і курэнне” ў 10-х класах правялі сацыяльны педагог і педагог-псіхолаг нашай школы.

20 лістапада ва ўстанове былі арганізаваны флэшмобы “Танец замест цыгарэты” для старшакласнікаў і “Танец для здароўя” з навучэнцамі 2–5 класаў. Весёлыя рухомыя перамены сталі прыемным і карысным завяршэннем навучальнага тыдня.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий