- ГРОДЗЕНШЧЫНА

Сучасны імідж “Піянерскай галактыкі”

 

Піянерскай дружынеПіянерская галактыкаГезгалаўскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна – 17 гадоў. За час яе існавання намі былі дасягнуты поспехі на раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Усё гэта – вынік сумеснай працы неардынарных акцябрат і піянераў, творчых і вопытных педагогаў-арганізатараў, якія заўсёды станавіліся рухаючай сілай развіцця піянерскага руху ў нашай школе.

Дзякуючы згуртаванай працы акцябрат, піянераў і педагога-арганізатара ў піянерскай дружыны з’явіўся свой імідж, іміджавыя мерапрыемствы, якія мы аднойчы ўкаранілі ў нашу працу і сталі паспяхова развіваць.

Так, ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі не спыняюцца пасяджэнні савета дружыны, толькі цяпер яны праходзяць на платформе ZOOM, праводзяцца стрымы ў сацыяльнай сетцы “Інстаграм”. Павялічылася колькасць мерапрыемстваў, праведзеных на свежым паветры.

Больш за два гады актывісты піянерскай дружыны збіралі закруткі ад пластыкавых бутэлек, якія мы сёння выкарыстоўваем у якасці мазаікі падчас правядзення арт-мобу “Закруткі – наша фішка!”.

 

Арт-моб – у нашай інтэрпрэтацыі – гэта скаардынаваныя і спланаваныя дзеянні невялікай групы хлопчыкаў і дзяўчынак, у выніку якіх ствараецца мазаічная карціна на асфальце. Тэма арт-мобу заўсёды розная: 76-я гадавіна вызвалення Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-годдзе Перамогі. Падчас інфармацыйна-адукацыйнай антытытунёвай акцыі, якая праходзіла ў Гродзенскай вобласці з 16 па 22 лістапада гэтага года, адбыўся арт-моб па тэме “Дыхай лёгка”, накіраваны на фарміраванне матывацыі весці здаровы лад жыцця, выбраўшы жыццё без спажывання тытуню.

Выхаваўчая праца з навучэнцамі – неад’емны складнік адукацыйнага працэсу. Усведамленне сваёй індывідуальнасці і унікальнасці – адзін з элементаў поспеху сучаснага чалавека. Члены нашай піянерскай дружыны –гэта ініцыятары новых форм мерапрыемстваў, якія, несумненна, становяцца візітнай карткай піянерскай дружыны “Піянерская галактыка”.

Наталля ЛІЦКЕВІЧ,
педагог-арганізатар
Гезгалаўскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий