Тыдзень бяспекі ў яслях-садзе № 10 Смаргоні

- 17:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 10 Смаргоні прайшоў тыдзень бяспекі, прысвечаны пытанням бяспекі дзяцей.

Педагогамі ўсіх узроставых груп быў складзены тэматычны план для правядзення тыдня. План уключаў заняткі па адукацыйных галінах “Дзіця і грамадства”, “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін”, “Мастацтва, “Мастацкая літаратура” па самых розных тэмах бяспекі. Увайшлі ў тыдзень таксама тэматычныя гутаркі “Браць таблеткі нам нельга”, “Калі ты згубіўся”, “Я – пешаход”, “Бяспека ў групе”, “Гэтае правіла ты ведай – дзверы чужым не адчыняй”, “Як пазбегнуць пажару”, разгляд ілюстрацый, альбомаў, кніг, знаёмства дзяцей з пажарным шчытом, макетам праезнай часткі ў кутку бяспекі, аналіз і мадэляванне небяспечных і праблемных сітуацый і іх рашэнне ў кутку бяспекі.

Шырока выкарыстоўвалі выхавальнікі такі эфектыўны спосаб уздзеяння на дзяцей, як мастацкае слова. Яно актывізавала дзіцячую памяць, увагу, прадстаўленні. З рознымі сітуацыямі і з’явамі, якія выходзілі за межы іх уласнага вопыта, дзяцей знаёмілі праз загадкі, вершы, прымаўкі, прыказкі, апавяданні, казкі. Магчымасці пабываць у сітуацыях, падобных жыццёвым, знайсці правільныя рашэнні, выпрацаваць правільны алгарытм паводзін спрыяла выкарыстанне ў старшай і сярэдняй групах такой эфектыўнай формы, як гульнявыя трэнінгі “У доме пачаўся пажар”, ”На вуліцы да цябе падышоў незнаёмы чалавек”, “Сустрэча з чужым сабакам” і інш.

       

Праз успрыманне казачных, тэатральных герояў у тэатральнай дзейнасці у дзяцей фарміравалася ўменне аналізаваць і ацэньваць паводзіны герояў, а затым і ўласныя ўчынкі. Дыдактычныя, сюжэтна-ролевыя, рухомыя гульні ўключаліся ў заняткі, прагулкі і іншыя віды дзейнасці.

Выкарыстоўвалі педагогі і такую эфектыўную форму фарміравання ўяўленняў пра бяспеку, як фізкультурна-аздараўленчая работа. З выхаванцамі сярэдняй і старшай груп былі праведзены фізкультурныя святы “Юныя пажарныя-ратавальнікі”, “Падарожжа ў свет бяспекі”. Дашкольнікі самі сталі ўдзельнікамі дзеянняў, што спрыяла замацаванню канкрэтных уменняў па бяспецы. У госці да выхаванцаў сярэдняй групы прыйшоў Нязнайка. Разам з ім у гульнявой форме з выкарыстаннем вершаў, загадак, эстафет выхаванцы замацоўвалі ўяўленні пра правілы пажарнай бяспекі. Прымаючы ўдзел у падарожжы па станцыях “Хуткая дапамога”, “Пажарная часць”, “Выратавальная”, разам са Шкоднікам дзеці замацоўвалі ўяўленні пра правілы бяспекі, уменні дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях.

       

Усе праведзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на фарміраванне і пашырэнне ўяўленняў выхаванцаў пра правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях, на развіццё ўменняў выконваць правілы бяспечнага абыходжання з электрапрыборамі і бяспечных паводзін у розных месцах і сітуацыях.

Для бацькоў былі падрыхтаваныя кансультацыі “Бяспека дзяцей – клопат бацькоў”, “Правілы бяспекі для дзяцей”, рэкамендацыі “Пра неабходнасць і важнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў”, шырмы “Парады бацькам па правілах дарожнага руху”, “Правілы пажарнай бяспекі” і інш., праведзена анкетаванне па тэме бяспекі. Дарослыя разам са сваімі дзецьмі прынялі ўдзел у выставе сумеснай творчасці “Выконваем правілы бяспекі”. На сайце ўстановы на старонках груп размешчаны фотасправаздачы пра праведзеныя мерапрыемствы, відэаролік пра правядзенне фізкультурнага свята ў старшай групе.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий