- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тыдзень талерантнасці ў Хвінявіцкай школе

 

Добрай традыцыяй стала правядзенне ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна тыдня талерантнасці, які штогод праводзіцца у рамках Міжнароднага дня талерантнасці (цярпімасці).

Асноўная мэта правядзення тыдня талерантнасці – навучыць школьнікаў паважаць іншых людзей, быць больш дружнымі і ветлівымі. Кожны год абнаўляюцца мерапрыемствы, выбіраюцца формы работы, цікавыя і педагогам, і дзецям. Дэвізам тэматычнага тыдня былі абраныя словы Булата Акуджавы: “Возьмёмся за руки, друзья, чтоб не пропасть поодиночке”.

У рамках сёлетняга тыдня былі праведзеныя тэматычныя класныя гадзіны, гутаркі, віктарыны.

Навучэнцы пачатковай школы знаёміліся з мастацкімі творамі, дзе на прыкладзе ўчынкаў герояў можна гаварыць пра фарміраванне гуманных адносін паміж дзецьмі, выхаванне ў іх маральных якасцей.

Вучні 5–8 класаў здзейснілі займальнае падарожжа ў краіну пад назвай “Талерантнасць”. Хлопчыкі і дзяўчынкі, падарожнічаючы па гэтай краіне, “збіралі” добрыя словы і “складалі” іх у белы збан, а дрэнныя – у чорны. На занятках яны праяўлялі актыўнасць, ініцыятыву, вучыліся рабіць адно аднаму кампліменты, складалі спіс добрых спраў. На працягу ўсяго тыдня навучэнцы школы збіралі “дрэва талерантнасці”, на лісціках якога запісвалі, што такое талерантнасць і якімі якасцямі валодае талерантны чалавек.

Усе мерапрыемствы былі накіраваныя на развіццё культуры навучэнцаў, навучанне актыўным прыёмам талерантных зносін, выхаванне памяркоўных адносін адно да аднаго. Правядзенне тыдня талерантнасці садзейнічала стварэнню спрыяльнай атмасферы ў школе, выклікала вялікую цікавасць сярод навучэнцаў і настаўнікаў.

Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий