- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Значныя справы крэўскіх валанцёраў

 

Сёння ў Крэўскім яслях-садзе – сярэдняй школе дзейнічае шэсць валанцёрскіх атрадаў, у якія ўваходзіць 56 чалавек. Арганізацыяй работы атрадаў займаюцца класныя кіраўнікі.

Формы валанцёрскай дзейнасці разнастайныя – як аднаразовыя дабрачынныя мерапрыемствы, так і праекты, якія ажыццяўляюцца на пастаяннай аснове. У рамках гэтых мерапрыемстваў вырашаюцца сацыяльныя, культурныя і экалагічныя праблемы.

Валанцёрскі рух развіваецца па розных кірунках. Школьнікі дапамагаюць пенсіянерам, адзінокім грамадзянам, ветэранам працы, пацыентам Крэўскай бальніцы сястрынскага догляду. Догляд за геалагічнымі помнікамі прыроды, помнікамі загінулым землякам, ахова навакольнага асяроддзя – таксама клопат крэўскіх валанцёраў. І, безумоўна, садзейнічанне ў арганізацыі і ўдзел у спартыўных, навуковых, культурных і іншых грамадска значных мерапрыемствах – таксама ў спісе спраў нашых добраахвотнікаў.

У ліку найбольш значных спраў валанцёраў Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы акцыі “Утульны двор – цёплы дом” па аказанні дапамогі ветэранам працы, “Помнік” – па добраўпарадкаванні помнікаў, “Віншавальная паштоўка”, у якой праяўляецца клопат пра пацыентаў бальніцы сястрынскага догляду і вялікая дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”.

На працягу двух навучальных гадоў у нашай установе быў рэалізаваны праект “Дабрыня ідзе ад сэрца”. Яго мэтай было прыцягненне навучэнцаў да сацыяльна карыснай дзейнасці праз аказанне адраснай дапамогі ветэранам працы, адзінокім пажылым грамадзянам, правядзенне экалагічных акцый. А зараз распачата праца над новым валанцёрскім праектам – “Крокі дабрыні”. Рэалізаваць яго мы пачнем са студзеня 2021 года.

Праца ў валанцёрскіх атрадах дапамагае падлеткам памяняцца ўнутрана, і нават знешне, расце самапавага, упэўненасць, яны становяцца прывабнымі для навакольных і перастаюць быць абыякавымі. У далейшым жыцці ім прасцей будзе мець зносіны, узаемадзейнічаць і ўключацца ў любую дзейнасць. Яны вучацца аказваць станоўчы ўплыў на людзей, лёгка займаць лідэрскія пазіцыі і ў той жа час праяўляць талерантнасць і павагу да іншых.

Таццяна ШАЎЦОВА,
педагог-арганізатар
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий